Відэа

Мінск у дзень пратэсту: упершыню з інтэрнэтам і адчыненым метро

Падпісацца
Глядзіце на відэа, як мінчане чацвёртыя выхадныя запар асвойваюць фармат дваровых маршаў і як выглядае горад у дзень пратэсту.

У нядзелю ў розных раёнах Мінска можна было ўбачыць уздоўж дарогі аўтазакі і мікрааўтобусы з праваахоўнікамі, самі ж акцыі пратэсту праходзілі ўнутры двароў.

Станцыі метрапалітэна не зачыняліся, а мабільны інтэрнэт працаваў увесь дзень - такога па нядзелях не было яшчэ ні разу, пачынаючы з 9 жніўня.

Прыкладна месяц таму мінчане змянілі фармат пратэсту. Замест агульнага маршу, які стартаваў перш на цэнтральных вуліцах і праспектах, праціўнікі дзейнай улады арганізоўваюць мітынгі ва ўласных дварах.

Суседзі дамаўляюцца аб пункце збору ў месенджарах і выходзяць туды да прызначанага часу. Такую тактыку абралі, каб "ускладніць" працу сілавікам і пазбегнуць затрыманняў.

У мікрараёне Лебядзіны людзі выйшлі да ўсталяванай у двары ёлкі з дзецьмі. Супрацоўнікі міліцыі пасля размовы з жыхарамі адышлі ў бок. Міма праехалі з аўтапрабегам прыхільнікі дзейнага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, якія традыцыйна стартуюць ад аквапарку "Лебядзіны".

Без затрыманняў не абышлося і сёння. Дакладнай колькасці затрыманых удзельнікаў у МУС пакуль не называюць.

Стужка навiн
0