Пацыентка не пазнала Аляксандра Лукашэнку, які сёння працягнуў інспектаваць мінскія шпіталі, у якіх змагаюцца з COVID.
Сёння ён прыехаў з візітам у 4-ю гарадскую клінічную бальніцу. Адной з пажылых пацыентак Лукашэнка прапанаваў вады.
"Вы хочаце папіць? Давайце мы вам дапаможам", - прапанаваў госць палаты.
Пасля ён паціснуў жанчыне руку і выказаў упэўненасць у тым, што яна абавязкова паправіцца.
"Потым мне патэлефануеце", - сказаў Лукашэнка, звяртаючыся да пацыенткі, і паабяцаў абавязкова адказаць.
Жанчына спытала, каму ёй тэлефанаваць, а пасля прызналася, што спачатку не пазнала, з кім размаўляла.
"Поспехаў вам!" - пажадаў Лукашэнка і пацікавіўся імем сваёй суразмоўніцы. Сыходзячы з палаты, ён нагадаў, што "чакае званка".
Як адбывалася размова, глядзіце на відэа.