Рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў сафары-парку сустрэла першых наведвальнікаў - фота
Рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў сафары-парку сустрэла першых наведвальнікаў - фота
Sputnik Беларусь
Непадалёк ад аграгарадка Ляскавічы размясцілася рэзідэнцыя Дзеда Мароза. Як яна выглядае і чым забаўляюць яе гасцей - глядзіце ў фотастужцы Sputnik. 14.12.2020, Sputnik Беларусь
Непадалёк ад аграгарадка Ляскавічы размясцілася рэзідэнцыя Дзеда Мароза. Як яна выглядае і чым забаўляюць яе гасцей - глядзіце ў фотастужцы Sputnik.
Другі год запар адкрылася ў Сафары-парку Нацыянальнага парку Прыпяцкі рэзідэнцыя Дзеда Мароза. У мінулым годзе ў святочныя дні Каляд і Новага года тут пабывала больш за 15 тысяч наведвальнікаў.
Гасцей рэзідэнцыі чакае падарожжа па сафары-парку, а таксама займальнае прадстаўленне ў рэзідэнцыі Дзеда Мароза і яго ўнучкі Снягуркі. Як выглядае рэзідэнцыя і чым забаўляюць яе гасцей - глядзіце ў фотастужцы Sputnik.
Гасцей прывозяць да хаткі бабы Ягі, якую акрамя гаспадыні насяляюць зробленыя з дрэва скульптуры міфічных Лесавіка, Аўкі, Кікімары, Русалкі і падманшчыца Маны.
Усе персанажы рэзідэнцыі ў звычайным жыцці супрацоўнікі нацпарка Прыпяцкі. Вядучы інжынер па ахове працы Мікалай Дзербень другі год паспяхова спраўляецца з галоўнай роляй Дзеда Мароза. А Снягурка - Таццяна Новікава - працуе ў запаведніку эканамістам.
Яшчэ адзін з галоўных персанажаў цяперашняга Новага года Бык - інжынер паляўнічай гаспадаркі Уладзіслаў Палуян літаральна вынес на сваіх волатаўскія руках Снягурку з рэзідэнцыі да гасцей свята.
Навуковы супрацоўнік Алеся Ільінская пераапранаецца ў Кікімару, а яе сяброўка баба Яга - Надзея Салаўян працуе бухгалтарам. Бухгалтар і Вольга Савошка, абрала ролю Ружовай Свінні.