Мноства людзей сабралася ў аргентынскім горадзе Пьедра-дэ-Агіла ў панядзелак. У іх быў шанец убачыць адзінае ў гэтым годзе поўнае сонечнае зацьменне.
За небам назіралі ў гэты дзень больш за дзве тысячы чалавек. Многія нават разбілі лагер!
Поўная фаза зацьмення, калі месяц цалкам закрывае сонца, доўжылася каля двух хвілін. Дзень на гэты час ператварыўся ў ноч.
Звычайна ў гэты час рэзка падае і тэмпература паветра. Самы лепшы від адкрываўся ў аргенцінскіх правінцыях Рыа-Негра і Неўкен, а таксама ў шэрагу рэгіёнаў Чылі.