"З новага - пашырэнне мэтавай падрыхтоўкі, асабліва па медыцынскіх спецыяльнасцях. Нядаўна прэзідэнт казаў пра гэта. Іншыя змены, верагодна, набудуць моц праз паўтара-два гады. Яны будуць тычыцца фармату ўступных экзаменаў. Прыадчыню заслону таямніцы: разам з ЦТ у канкрэтных ВНУ з'явяцца ўнутраныя экзамены па адным з профільных прадметаў", - адзначыў Карпенка.
Ён падкрэсліў, што неабходны некаторы час, каб адаптавацца да новых умоў, падрыхтаваць неабходную метадычную базу і зарыентаваць школьнікаў па новым фармаце ўступных выпрабаванняў.
Дык АДЭ або ЦТ?
Ігар Карпенка таксама дадаў, што цяпер паміж Беларуссю і Расіяй вядзецца праца па ўніфікацыі галоўных уступных экзаменаў у абедзвюх краінах - АДЭ і ЦТ.
"Уніфікацыя ёсць: грамадзяне Расіі могуць здаць ЦТ і паступіць на бюджэт у беларускія ВНУ, адпаведна беларускія абітурыенты могуць здаць АДЭ і паступіць у расійскія ВНУ. У гэтым ужо ёсць адзіны падыход. Аднак сур'ёзнай прапрацоўкі патрабуе пытанне звядзеня АДЭ і ЦТ да аднаго іспыту", - канстатаваў міністр.
Асноўная складанасць, па словах кіраўніка беларускага ведамства, заключаецца ў тым, што ў ЦТ ёсць нацыянальны кантэнт - здача беларускай мовы або гісторыі Беларусі.
"Гэтае пытанне мы абмяркуем сёння на калегіі, але кропка не будзе пастаўлена канчаткова", - сказаў ён.
Міністр адукацыі Беларусі удакладніў, што перад калегіяй ён гаварыў са сваім расійскім калегам Валерыем Фальковым пра магчымасць пашырэння прыёму беларускіх абітурыентаў на навучанне ў РФ для беларусаў па тых спецыялізацыях, падрыхтоўка па якіх у нашай краіне не вядзецца - у галіне ядзернай энергетыкі, космасу, сусветнага акіяна і іншым.
Сумесная калегія міністэрстваў адукацыі Беларусі і Расіі праходзіць у Мінску 15 снежня. На парадку каля 10 пытанняў - адукацыйныя методыкі ў умовах пандэміі, навуковыя даследаванні, ўступная кампанія, развіццё адзінай адукацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы і гэтак далей.