У Крамлі ўбачылі важны момант у рашэнні CAS

© Sputnik / Григорий Сысоев / Перайсці ў медыябанкПрэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў
Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Расія прадоўжыць барацьбу з допінгам у спорце як з самым вялікім злом у гэтай сферы, запэўнілі ў Крамлі.

МІНСК, 18 сне - Sputnik. Захаванне магчымасці для расійскіх спартсменаў удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах надзвычай важна, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, каментуючы рашэнне Спартыўнага арбітражнага суда (CAS).

17 снежня CAS вынес вердыкт па спрэчцы паміж РУСАДА і WADA: расіян на два гады (да 16 снежня 2022-га) пазбавілі магчымасці выступаць пад нацыянальным сцягам на чэмпіянатах свету, Алімпіядах і Паралімпіядах; акрамя таго, расійскія чыноўнікі, у тым ліку прэзідэнт краіны Уладзімір Пуцін, не змогуць займаць кіруючыя пасады ў якіх-небудзь міжнародных спартыўных федэрацыях і прысутнічаць на турнірах.

"Мы, вядома, шкадуем у сувязі з гэтым рашэннем. І, вядома, мы ставімся да яго негатыўна. Але разам з тым, ужо было адзначана нашымі спартыўнымі кіраўнікамі, што галоўнае, што спартсмены атрымліваюць права ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах. Гэта дапаможа захоўваць сваю міжнародную кваліфікацыю і спартыўную форму, гэта надзвычай важна", - сказаў Пяскоў журналістам.

Афіцыйны прадстаўнік Крамля дадаў, што Расія будзе весці дыялог з міжнароднымі спартыўнымі арганізацыям як для абароны інтарэсаў сваіх спартсменаў, так і для барацьбы з "галоўным злом" - допінгам.

Стужка навiн
0