https://bel.sputnik.by/20201219/Navagodnyaya-elka-ad-A-da-Ya-shto-smvalzue-kago-abaranyae--yak-lechyts-1046430066.html
Навагодняя елка ад А да Я: што сімвалізуе, каго абараняе і як лечыць
Навагодняя елка ад А да Я: што сімвалізуе, каго абараняе і як лечыць
Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра сімвалізм любімага навагодняга дрэва і вучыць гатаваць з яго лекі. 19.12.2020, Sputnik Беларусь
2020-12-19T17:57+0300
2020-12-19T17:57+0300
2022-04-14T15:37+0300
новы год - 2021
спадчына
у беларусі
новы год
ларыса мятлеўская
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104356/71/1043567125_51:0:1871:1024_1920x0_80_0_0_89d860b7b80b553252ce46361b12185c.jpg
Калісці напярэдадні Калядаў упрыгожаная цацкамі і слодыччу ялінка напаўняла водарам марознай свежасці амаль кожную хату. Чаму менавіта елка ў народных традыцыях адзін з галоўных сімвалаў зімовых свят?Адказ на гэта пытанне хаваецца ва ўяўленнях беларусаў, якія лічылі гэта дрэва абярэгам, здольным абараняць ад нечысці. У народзе існавала паданне згодна з якім Божая Маці хавала маленькага Хрыста пад елкай ад слуг цара Ірада. Яны хацелі яго забіць і елка, апусціўшы свае калючыя галіны долу, закрыла дзіця. За гэта Бог асвяціў дрэва і прызначыў заўжды на Каляды і Вялікдзень ставіць ялінку ў хаце, або затыкаць яе галінкі за абразы.Божая Маці хавала маленькага Хрыста пад елкай ад слуг цара Ірада
Дарэчы, ў беларускім народным сонніку пазначана: "Калі вам прыснілася калядная або навагодняя елка, то гэта прадракала шчаслівае жыццё або падарунак; бачыць непрыбраную елачку – да незадаволенасці, нястачы".Ахоўныя ўласцівасці елкі, лапкі якой растуць крыж-накрыж, што на думку народа павялічвала яе моц, выкарыстоўвалі падчас асвячэння вады на Вадохрышча. У ХІХ стагоддзі на Палессі гэта тлумачылі так: "Як на Вадохрышча свецяць на Ярдані ваду, то кругом ставяць маладыя ялінкі, каб закрыць святую ваду ад усялякае нечысці, каторая, спужаўшыся, можа напашкудзіць". Лічылася, што ў асвечаную Богам елку ніколі не б’е Пярун, таму падчас навальніцы найлепей было хавацца пад гэтым дрэвам. Магчыма менавіта з гэтым павер’ем звязана традыцыя прыносіць з царквы галінку вадохрышчанскай елкі і затыкаць яе ў страху. Быццам бы гэта засцерагае хату ад удараў маланкі.Расліны, якія мелі дачыненне да рытуалаў, лічыліся добрымі. Казалі, што Бог даў іх на патрэбу людзям і асабліва гэта тычыцца яліны. Так у Добрушскім раёне Гомельскай вобласці яловыя галінкі затыкалі ў сцены хлева, засцілалі імі падлогу, каб прадухіліць з’яўленне мух, вужэй і гадзюк, падкладалі пад квактух, каб было болей куранят. Смалістае бярвенне елкі – цудоўны будаўнічы матэрыял, з яе мяккай, лёгкай драўніны здаўна выраблялі музычныя інструменты, якія вылучаліся цудоўным гучаннем. Верхнія дэкі скрыпак Амаці і Страдывары выраблены з елкі.У народнай гаспадарцы з яе выраблляюць шкіпінар, драўняны спірт і воцат, паперу і картон, каніфоль і дзёгаць. Кару выкарыстоўваюць для апрацоўкі скур, а хвою для вырабу вітаміннай мукі на корм скату. Назіраючы за гэтым дрэвам у лесе можна прадказаць надвор’е. Калі ўзімку доўгія, сухія галінкі згінаюцца, то чакай завірухі, калі выпрасталіся, то гэта да спакойнага, роўнага надвор’я.Калядны вянок
Елка не толькі атрыбут навагодняга свята, абярэг ад усялякай нечысці – яна, як і хвоя, лістоўніца, іншыя хвойныя расліны – дрэва-лекар. Па сваім хімічным складзе і якасцям елка вельмі блізкая да хвоі.Даследванні паказалі, што ў ёй утрымліваюцца эфірныя алеі, дубільныя рэчывы, фітанцыды, смолы, мінеральныя солі, шырокі спектр вітамінаў і асабліва вітаміна С, якога ў хвоі столькі ж колькі і ў смародзіне і абляпісе. Супрацьмікробныя і супрацьгрыбковыя ўласцівасці елкі цяжка перацаніць. Высветлена, што фітанцыды свежых раслін больш актыўныя і павялічваюць ахоўныя сілы арганізму.Народная медыцына выкарыстоўвае маладыя верхавінкі з пупышкамі і маладыя насенныя шышкі, якія ўтвараюцца на канцах галінак. Менавіта ў іх утрымваецца найбольшая колькасць карысных рэчываў. Нарыхтоўваюць маладыя верхавінкі з пупышкамі ў маі, а няспелыя шышкі і смалу – ад чэрвеня да верасня.Прэпараты з елкі стымулююць імунную сістэму, здымаюць стому, дапамагаюць нармалізаваць нервовую сістэму пасля перанесенага стрэсу і цяжкай хваробы, паляпшаюць сон і страваванне, паскорваюць загойванне ран і апёкаў, лечаць скураныя і многія іншыя захворванні.Дзякуючы вялікай колькасці аскарбінавай кіслаты, караціну і хларафілу, хвоя елкі рэгулюе абмен рэчываў. Дзякуючы моцнаму супрацьмікробнаму дзеянню адвар з яловых галінак і шышак цудоўны сродак прафілактыкі і лячэння прастудных захворванняў. Ім лечаць ангіну, пнеўманію, хранічны танзіліт, ларынгіт, бранхіт, фарынгіт, гаймарыт і рыніт.Настой з яловых шышакІнгрыдыенты:Як гатаваць і ўжываць:Здробненыя шышкі заліць вадой і кіпяціць трыццаць хвілін, зняць з агню і даць пастаяць пакуль не астыне да 35 градусаў. Адціснуць і добра працадзіць адвар, паласкаць горла 5-6 разоў на дзень пакуль не палепшае. Гэты ж настой капаюць у нос па 4-5 кропель у абедзве наздры. Добра яго выкарыстаць і пры інгаляцыі.Беларускія знахаркі не ведалі хімічнага складу раслін, але іх багаты вопыт лячэння людзей узімку падказваў, што пры недахопе ў арганізме вітаміну С дапамогуць не толькі лісце і ягады маліны, абляпіхі, журавін, але і хвоя елкі.Хваёвы настойІнгрыдыенты:Як гатаваць і ўжываць:Хвою здрабніць нажніцамі і заліць шклянкай кіпятку. Павольна кіпяціць 20 хвілін, зняць з агню і даць пастаяць пакуль не астыне. Працадзіць і піць у 2-3 прыёмы напрацягу дня.Акрамя насычэння арганізму вітамінам С такі напітак з хвоі добра чысціць кроў ад таксічных рэчываў. Працягласць лячэння настоямі індывідуальны для кожнага і арганізм сам падкажа, калі трэба спыніцца. Каб умацаваць імунітэт і дапамагчы пры прастудзе можна выкарыстаць і хвою, сабраную зімой.Другі варыянт хваёвага настоюІнгрыдыенты:Як гатаваць і ўжываць:Хвою здрабніць нажніцамі і заліць астуджанай кіпячонай вады. Настойваць у цёмным месцы 3 дні. Працадзіць, дадаць лімонную кіслату, а лепей яблычны воцат і піць па 1/2 шклянкі 2 разы на дзень разам з мёдам. Настой захоўваць у лядоўцы.Каб захаваць здароўе дзёснаў і прадухіліць парадантоз дастаткова жаваць не глытаючы кіславатую на смак ігліцу, а яловая смала, ужываная такім жа чынам дапаможа справіцца з захворваннямі насаглоткі.Каб быць прыгожай у святочную ноч, з яловай хвоі раю прыгатаваць касметычную маску для твару. Яна цудоўна аднаўляе скуру, стымулюе работу эпітэлія і разгладжвае маршчыны.Маска з яловай хвоіДля прыгатавання маскі трэба ўзяць некалькі сталовых лыжак свежай яловай хвоі і добра расцерці іх так, каб выпусцілі сок, дадаць у хваёвую масу крыху аліўкавага алею і нанесці сумесь на папярэдне ачышчаную і разагрэтую парам скуру, накрыць твар цёплым ручніком і паляжаць так 20 хвілін. Акуратна зняць ігліцу і апаласнуць твар цёплай вадой.СупрацьпаказанніЛячэнне елкай не кожнаму карысна. У некаторых хворых яно можа выклікаць абвастрэнне астмы і нават мігрэнь. Ужыванне настояў і напіткаў з елкі не паказана пры страўнікавых захворваннях, а празмерныя дозы небяспечныя для нырак.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2020
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104356/71/1043567125_278:0:1643:1024_1920x0_80_0_0_a1dbbb01f582ddb39feea2cf738cbbdb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
новы год - 2021, спадчына, у беларусі, новы год, ларыса мятлеўская
новы год - 2021, спадчына, у беларусі, новы год, ларыса мятлеўская
Навагодняя елка ад А да Я: што сімвалізуе, каго абараняе і як лечыць
17:57 19.12.2020 (абноўлена: 15:37 14.04.2022) Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра сімвалізм любімага навагодняга дрэва і вучыць гатаваць з яго лекі.
Калісці напярэдадні Калядаў упрыгожаная цацкамі і слодыччу ялінка напаўняла водарам марознай свежасці амаль кожную хату. Чаму менавіта елка ў народных традыцыях адзін з галоўных сімвалаў зімовых свят?
Адказ на гэта пытанне хаваецца ва ўяўленнях беларусаў, якія лічылі гэта дрэва абярэгам, здольным абараняць ад нечысці. У народзе існавала паданне згодна з якім Божая Маці хавала маленькага Хрыста пад елкай ад слуг цара Ірада. Яны хацелі яго забіць і елка, апусціўшы свае калючыя галіны долу, закрыла дзіця. За гэта Бог асвяціў дрэва і прызначыў заўжды на Каляды і Вялікдзень ставіць ялінку ў хаце, або затыкаць яе галінкі за абразы.
Божая Маці хавала маленькага Хрыста пад елкай ад слуг цара Ірада
Дарэчы, ў беларускім народным сонніку пазначана: "Калі вам прыснілася калядная або навагодняя елка, то гэта прадракала шчаслівае жыццё або падарунак; бачыць непрыбраную елачку – да незадаволенасці, нястачы".
Ахоўныя ўласцівасці елкі, лапкі якой растуць крыж-накрыж, што на думку народа павялічвала яе моц, выкарыстоўвалі падчас асвячэння вады на Вадохрышча. У ХІХ стагоддзі на Палессі гэта тлумачылі так: "Як на Вадохрышча свецяць на Ярдані ваду, то кругом ставяць маладыя ялінкі, каб закрыць святую ваду ад усялякае нечысці, каторая, спужаўшыся, можа напашкудзіць". Лічылася, што ў асвечаную Богам елку ніколі не б’е Пярун, таму падчас навальніцы найлепей было хавацца пад гэтым дрэвам. Магчыма менавіта з гэтым павер’ем звязана традыцыя прыносіць з царквы галінку вадохрышчанскай елкі і затыкаць яе ў страху. Быццам бы гэта засцерагае хату ад удараў маланкі.
Расліны, якія мелі дачыненне да рытуалаў, лічыліся добрымі. Казалі, што Бог даў іх на патрэбу людзям і асабліва гэта тычыцца яліны. Так у Добрушскім раёне Гомельскай вобласці яловыя галінкі затыкалі ў сцены хлева, засцілалі імі падлогу, каб прадухіліць з’яўленне мух, вужэй і гадзюк, падкладалі пад квактух, каб было болей куранят. Смалістае бярвенне елкі – цудоўны будаўнічы матэрыял, з яе мяккай, лёгкай драўніны здаўна выраблялі музычныя інструменты, якія вылучаліся цудоўным гучаннем. Верхнія дэкі скрыпак Амаці і Страдывары выраблены з елкі.
У народнай гаспадарцы з яе выраблляюць шкіпінар, драўняны спірт і воцат, паперу і картон, каніфоль і дзёгаць. Кару выкарыстоўваюць для апрацоўкі скур, а хвою для вырабу вітаміннай мукі на корм скату. Назіраючы за гэтым дрэвам у лесе можна прадказаць надвор’е. Калі ўзімку доўгія, сухія галінкі згінаюцца, то чакай завірухі, калі выпрасталіся, то гэта да спакойнага, роўнага надвор’я.
Елка не толькі атрыбут навагодняга свята, абярэг ад усялякай нечысці – яна, як і хвоя, лістоўніца, іншыя хвойныя расліны – дрэва-лекар. Па сваім хімічным складзе і якасцям елка вельмі блізкая да хвоі.
Даследванні паказалі, што ў ёй утрымліваюцца эфірныя алеі, дубільныя рэчывы, фітанцыды, смолы, мінеральныя солі, шырокі спектр вітамінаў і асабліва вітаміна С, якога ў хвоі столькі ж колькі і ў смародзіне і абляпісе. Супрацьмікробныя і супрацьгрыбковыя ўласцівасці елкі цяжка перацаніць. Высветлена, што фітанцыды свежых раслін больш актыўныя і павялічваюць ахоўныя сілы арганізму.
Народная медыцына выкарыстоўвае маладыя верхавінкі з пупышкамі і маладыя насенныя шышкі, якія ўтвараюцца на канцах галінак. Менавіта ў іх утрымваецца найбольшая колькасць карысных рэчываў. Нарыхтоўваюць маладыя верхавінкі з пупышкамі ў маі, а няспелыя шышкі і смалу – ад чэрвеня да верасня.
Прэпараты з елкі стымулююць імунную сістэму, здымаюць стому, дапамагаюць нармалізаваць нервовую сістэму пасля перанесенага стрэсу і цяжкай хваробы, паляпшаюць сон і страваванне, паскорваюць загойванне ран і апёкаў, лечаць скураныя і многія іншыя захворванні.Дзякуючы вялікай колькасці аскарбінавай кіслаты, караціну і хларафілу, хвоя елкі рэгулюе абмен рэчываў. Дзякуючы моцнаму супрацьмікробнаму дзеянню адвар з яловых галінак і шышак цудоўны сродак прафілактыкі і лячэння прастудных захворванняў. Ім лечаць ангіну, пнеўманію, хранічны танзіліт, ларынгіт, бранхіт, фарынгіт, гаймарыт і рыніт.
- 40 г няспелых шышак
- 200 мл вады
Здробненыя шышкі заліць вадой і кіпяціць трыццаць хвілін, зняць з агню і даць пастаяць пакуль не астыне да 35 градусаў. Адціснуць і добра працадзіць адвар, паласкаць горла 5-6 разоў на дзень пакуль не палепшае. Гэты ж настой капаюць у нос па 4-5 кропель у абедзве наздры. Добра яго выкарыстаць і пры інгаляцыі.
Беларускія знахаркі не ведалі хімічнага складу раслін, але іх багаты вопыт лячэння людзей узімку падказваў, што пры недахопе ў арганізме вітаміну С дапамогуць не толькі лісце і ягады маліны, абляпіхі, журавін, але і хвоя елкі.
Хвою здрабніць нажніцамі і заліць шклянкай кіпятку. Павольна кіпяціць 20 хвілін, зняць з агню і даць пастаяць пакуль не астыне. Працадзіць і піць у 2-3 прыёмы напрацягу дня.
Акрамя насычэння арганізму вітамінам С такі напітак з хвоі добра чысціць кроў ад таксічных рэчываў. Працягласць лячэння настоямі індывідуальны для кожнага і арганізм сам падкажа, калі трэба спыніцца. Каб умацаваць імунітэт і дапамагчы пры прастудзе можна выкарыстаць і хвою, сабраную зімой.
Другі варыянт хваёвага настою
- 4 ст лыжкі зімовай хвоі
- 3 шклянкі вады
- 2 ч лыжкі лімоннай кіслаты або яблычнага воцату
- Мёд па смаку
Хвою здрабніць нажніцамі і заліць астуджанай кіпячонай вады. Настойваць у цёмным месцы 3 дні. Працадзіць, дадаць лімонную кіслату, а лепей яблычны воцат і піць па 1/2 шклянкі 2 разы на дзень разам з мёдам. Настой захоўваць у лядоўцы.
Каб захаваць здароўе дзёснаў і прадухіліць парадантоз дастаткова жаваць не глытаючы кіславатую на смак ігліцу, а яловая смала, ужываная такім жа чынам дапаможа справіцца з захворваннямі насаглоткі.
Каб быць прыгожай у святочную ноч, з яловай хвоі раю прыгатаваць касметычную маску для твару. Яна цудоўна аднаўляе скуру, стымулюе работу эпітэлія і разгладжвае маршчыны.
Для прыгатавання маскі трэба ўзяць некалькі сталовых лыжак свежай яловай хвоі і добра расцерці іх так, каб выпусцілі сок, дадаць у хваёвую масу крыху аліўкавага алею і нанесці сумесь на папярэдне ачышчаную і разагрэтую парам скуру, накрыць твар цёплым ручніком і паляжаць так 20 хвілін. Акуратна зняць ігліцу і апаласнуць твар цёплай вадой.
Лячэнне елкай не кожнаму карысна. У некаторых хворых яно можа выклікаць абвастрэнне астмы і нават мігрэнь. Ужыванне настояў і напіткаў з елкі не паказана пры страўнікавых захворваннях, а празмерныя дозы небяспечныя для нырак.