Ужо некалькі дзён працуюць гандлёвыя ларкі на Кастрычніцкай плошчы сталіцы і каля Палаца спорту, дзе можна купіць глінтвейн, прысмакі і нават навагоднія сувеніры. А яркія агні навагодняй ілюмінацыі дапамагаюць адчуць набліжэнне святаў.
Забароны на наведванне гандлёвых цэнтраў няма, таму ўтрымацца ад задавальнення перадсвяточнага шопінгу мінчанам цяжка. Многія ўпадабалі ў гэтым годзе анлайн-крамы, але тц зусім не пустуюць, працуюць кафэ і рэстараны.
Да Новага году ў Мінску прымеркавана больш за 130 мерапрыемстваў, сярод якіх навагоднія балі, тэатралізаваныя паказы на Кастрычніцкай і Ратушнай плошчах, святочныя гулянні і кірмашы. Будзе і сяміхвілінны феерверк у навагоднюю ноч. З 31 снежня на 1 студзеня метро будзе працаваць да 3:00, а наземны грамадскі транспарт да 4:00.
Санта Клаўс за сімвалічную плату прапануе сфатаграфавацца з дзецьмі на Кастрычніцкай плошчы.
Санта Клаўс за сімвалічную плату прапануе сфатаграфавацца з дзецьмі на Кастрычніцкай плошчы.