Пандэмія скончыцца ў 2022-м: прагноз вірусолага

© Sputnik / Илья Питалев / Перайсці ў фотабанкМедыцынскі супрацоўнік у аддзяленні рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі
Медыцынскі супрацоўнік у аддзяленні рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі - Sputnik Беларусь
Расійскі вірусолаг прагназуе завяршэнне пандэміі COVID-19 у 2022 годзе, калі ў большасці людзей выпрацуецца калектыўны імунітэт.

МІНСК, 23 сне - Sputnik. Калі завершыцца пандэмія каронавіруса, і чаму "як раней" ужо не будзе, распавёў дацэнт кафедры біяхіміі Таўрычаскай акадэміі Крымскага федэральнага ўніверсітэта Уладзімір Аберамак.

Дзіця з навагоднім падарункам - Sputnik Беларусь
Навагоднія падарункі могуць стаць пераносчыкам каронавіруса - медыкі

Паводле яго слоў, да лета 2021-га як мінімум у паўночным паўшар'і ўжо выпрацуецца калектыўны імунітэт. Прычым, з прыходам цяпла узровень захворвання знізіцца. Але наступнай восенню свет накрые трэцяя хваля COVID, лічыць ён.

"На мой погляд, зімой-вясной 2022 года пандэмія практычна завершыцца. Мы вернемся ў нармальнае рэчышча жыцця. Я не сцвярджаю, што людзі будуць жыць гэтак жа, як і ў 2019 годзе. Свет у пэўным сэнсе зменіцца ў любым выпадку, але адчуванне абароненасці і адкрытасці межаў паміж краінамі да гэтага часу з'явіцца", - сказаў Аберамак.

На думку вірусолага, завяршэння пандэміі ў 2022-м можна чакаць адразу па некалькіх прычынах. І ключавая з іх - эфектыўная вакцынацыя.

"Па-другое, большасць людзей ужо перахварэюць на каронавірус, і ў іх захаваецца імунітэт. Па-трэцяе, чалавецтва псіхалагічна звыкнецца з каронавірусам", - адзначае навуковец.

Акрамя таго, паўторнае заражэнне перахварэлых як мінімум у бліжэйшыя гады будзе малаверагодным, а COVID муціруе адносна павольна ў параўнанні з іншымі РНК-змяшчальнымі вірусамі. Таксама Аберамак не выключае, што і сам па сабе каронавірус з часам пачне "слабець" і смяротнасць будзе ніжэйшая, чым цяпер.

Нагадаем, раней Сусветная арганізацыя аховы здароўя зарэгістравала новы тыднёвы рэкорд: у свеце заразіліся каронавірусам 4,6 мільёна чалавек. Больш за ўсё тых, хто захварэў на каронавірус у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, а смяротных вынікаў - у еўрапейскім рэгіёне.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі