Працоўны кодэкс Беларусі пераклалі на беларускую мову

© Sputnik / Юлия ХвощЮрыдычныя выданні
Юрыдычныя выданні - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пераклад ухвалены экспертным саветам і рэкамендаваны для размяшчэння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

МІНСК, 24 сне - Sputnik. Працоўны кодэкс Беларусі пераклалі на беларускую мову, паведамілі ў Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі (НЦПІ).

Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў - Sputnik Беларусь
Дэпутаты прынялі новыя праекты адміністрацыйнага заканадаўства

Удакладняецца, што экспертны савет, у склад якога ўваходзяць прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Мінюста, Мінкульта, Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, вядучых ВНУ краіны і іншых арганізацый, у тым ліку недзяржаўных, ухваліў дадзены пераклад і рэкамендаваў яго для размяшчэння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Працоўны кодэкс стаў шостым заканадаўчым актам, перакладзеным на беларускую мову ад пачатку працы экспертнага савета. Раней з'явіўся пераклад Кодэкса аб шлюбе і сям'і, Выбарчага, Грамадзянскага, Жыллёвага кодэксаў, а таксама кодэкса аб зямлі.

Азнаёміцца ​​з тэкстамі дадзеных дакументаў можна ў раздзеле "Кодэксы Рэспублікі Беларусь" на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Стужка навiн
0