З'яўленне зоркі ў ноч з 24 на 25 снежня сімвалізуе нараджэнне сына Божага Ісуса Хрыста. Гэта адзін з самых галоўных святаў для католікаў усяго свету.
Святочная служба адбылася ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі ў ноч на 25 снежня. Узначаліць набажэнства змог кіраўнік РКЦ у Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч, які напярэладні змог вярнуцца ў Мінск. Ва ўрачыстасцях прыняў удзел Апостальскі нунцый у рэспубліцы арцыбіскуп Антэ Ёзіч.
Глядзіце на відэа, як праходзіла служба ў касцёле ў цэнтры сталіцы.