Як напісаць ліст Дзеду Марозу

© Sputnik / Виктор ТолочкоЯк напісаць ліст Дзеду Марозу
Як напісаць ліст Дзеду Марозу - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Да свята засталося ўжо зусім няшмат часу, і калі вы не ведаеце, з якога боку падыйсці да гэтай адказнай справы, Sputnik дапаможа.

Разам з Новым годам да нас прыходзіць зімовая казка, чаканне цуда. Усім вядома, што тыя, хто добра паводзіў сябе ўвесь год, атрымаюць ад Дзеда Мароза падарунак. Але як дзядуле даведацца, што хоча паслухмяны хлопчык або дзяўчынка? Прапануем разам з дзецьмі напісаць дзядуле ліст, каб ён нічога не пераблытаў.

Кожны ліст пачынаецца са звароту да адрасата. Не трэба адразу прасіць падарунак. Ветліва будзе спачатку пацікавіцца, як Дзядуля пажывае, спытаць пра яго здароўе, пра тое, як ён правёў лета або як справы ў лясных звяркоў, якія часта суправаджаюць Мароза ў яго прыгодах. Таксама, калі вы ўжо пісалі ліст у мінулым годзе, трэба падзякаваць за падарунак. Затым ужо можна нагадаць, што ўвесь год быў добрым хлопчыкам або дзяўчынкай, і папрасіць жаданы падарунак.

Але тут трэба ўдакладніць, што Дзед Мароз хоць і чараўнік, але ёсць некаторыя рэчы, якія ён падараваць не ўласны. Напрыклад, не варта прасіць у Дзядулі малодшага браціка або сястрычку, а таксама дамашніх жывёл. Калі ваша дзіця яшчэ не гатовае даведацца, адкуль бяруцца дзеці, нагадайце яму, што гэта ў кампетэнцыі бусла, а наконт дамашняй жывёлы патлумачце, што гэта ў першую чаргу адказнасць, таму рашэнне прывітаць у доме новага жыхара трэба прымаць усёй сям'ёй.

Закончыць ліст трэба віншаваннямі з Новым годам і добрымі пажаданнямі. Ліст таксама можна ўпрыгожыць малюнкамі і аплікацыямі. Не забудзьцеся падпісаць ліст і канверт і абавязкова пазначыць зваротны адрас.

Мы таксама паспрабавалі напісаць ліст Дзеду Марозу, і вось што ў нас атрымалася:

Адрас беларускага Дзеда Мароза: "Рэзідэнцыя Дзеда Мароза. Дзеду Марозу" або "Белавежская пушча. Дзеду Марозу", п/а Камянюкі, Камянецкі р-н, Брэсцкая вобл. 225063. 

Стужка навiн
0