Кіраўнік IIHF пракаментаваў перанос ЧС-2021 па хакеі з Мінска

© Sputnik / Александр Кряжев / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі хакея (ІІХФ) Рэнэ Фазель
Прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі хакея (ІІХФ) Рэнэ Фазель - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Чэмпіянат па хакеі з шайбай у наступным годзе павінны былі разам прыняць беларуская і латвійская сталіцы, але палітычны крызіс у рэспубліцы пасля выбараў можа паставіць крыж на планах па правядзенні першынства.

Прэзідэнт ІІХФ Рэнэ Фазель - Sputnik Беларусь
Кіраўнік ІІХФ Фазель дапусціў правядзенне ЧС-2021 у Расіі
МІНСК, 28 сне - Sputnik. Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) Рэнэ Фазель адрэагаваў на інфармацыю пра перанос чэмпіянату свету 2021 года ў хакеі з Беларусі.

Раней швейцарскае выданне Watson распаўсюдзіла інфармацыю аб тым, што IIHF занята пошукам іншага месца для правядзення чэмпіянату па хакеі. Разглядаецца варыянт правядзення першынства толькі ў сталіцы Латвіі ці сумесна з Прагай, або Браціславай.

"Рашэння яшчэ няма", - сказаў Рэн Фазель, адказваючы на пытанне РІА "Новости", ці прынятае такое рашэнне і дзе пройдзе чэмпіянат свету 2021 года.

Візіт, які не адбыўся

У першай дэкадзе снежня прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея павінен быў наведаць беларускую сталіцу і сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам.

Падчас сустрэчы з кіраўніком дзяржавы Рэнэ Фазель планаваў абмеркаваць пытанні бяспекі, якія ўплываюць на падрыхтоўку да чэмпіянату свету - 2021, абвінавачванні ў адрас кіраўніка Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрыя Баскава, сітуацыю з каронавірусам і іншыя пытанні.

Тым не менш, візіт у Мінск кіраўніка IIHF прыйшлося адкласці пасля таго, як ён і яго намеснік здалі станоўчыя тэсты на каронавірусную інфекцыю.

Што не так з чэмпіянатам?

Маскот ЧС па хакеі вожык Спайкі - Sputnik Беларусь
Прэм'ер Беларусі: нас спрабуюць шантажаваць чэмпіянатам свету па хакеі
Чэмпіянат свету па хакеі-2021 павінны прыняць Мінск і Рыга з 21 мая па 6 чэрвеня. Аднак у Латвіі неаднаразова заяўлялі пра нежаданне праводзіць турнір з Беларуссю з-за палітычнага становішча, якое склалася пасля выбараў прэзідэнта.

У беларускай сталіцы кажуць аб поўнай гатоўнасці правесці сусветны форум сваімі сіламі, калі Рыга адмовіцца ад сумеснай арганізацыі.

У сваю чаргу кіраўнік ІІХФ Рэнэ Фазель па выніках пасяджэння Савета федэрацыі заявіў, што спатрэбіцца больш часу для аналізу сітуацыі і прыняцця рашэння аб найлепшым варыянце дзеянняў.

Забарона МАК

Міжнародны алімпійскі камітэт 7 снежня аб'явіў пра рашэнне часова забараніць усім чальцам кіраўніцтва НАК Беларусі ўдзел ва ўсіх турнірах МАК, уключаючы Алімпіяду.

Па словах кіраўніка МАК Томаса Баха, у арганізацыі прыйшлі да высновы, што кіраўніцтва НАК Беларусі не абараняе спартсменаў у належнай меры ад палітычнай дыскрымінацыі. Пры гэтым грошы ад МАК больш не будуць паступаць у беларускі нацыянальны камітэт, а пойдуць наўпрост спартсменам.

"Цяпер слова за ІІХФ, час для іх прыняць рашэнне. Яны сочаць за сітуацыяй, абмяркоўваюць гэтае пытанне (аб пераносе Чэмпіянату свету - Sputnik).

На працягу бліжэйшых дзён, тыдняў мы чакаем ад іх рашэння", - дадаў Бах.

Стужка навiн
0