МІНСК, 28 сне - Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб скліканні шостага Усебеларускага народнага сходу, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Прэзідэнт пастанавіў склікаць 11-12 лютага 2021 года ў Мінску VI Усебеларускі народны сход. На абмеркаванне яго ўдзельнікаў будуць вынесены асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады і напрамкі грамадска-палітычнага развіцця краіны", - сказалі там.
Паводле інфармацыі прэс-службы, усяго на сход прыедуць 2700 удзельнікаў, іх абяруць раённыя і гарадскія Саветы дэпутатаў, а таксама самыя буйныя грамадскія аб'яднанні. Вобласці будуць прадстаўляць не больш за 310 чалавек, Мінск - не больш за 370.
Каго запросяць?
Пералік запрошаных асоб вызначыць аргкамітэт: сярод іх будуць кіраўнікі дзяржорганаў і арганізацый, прадстаўнікоў Саветаў дэпутатаў, грамадскіх аб'яднанняў, СМІ, дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, беларускіх дыяспар, міжнародных і замежных арганізацый.