https://bel.sputnik.by/20201229/Rasyane-vyygral-Kalyadnuyu-gonku-belarusy---vosmyya-1046508615.html
Расіяне выйгралі Калядную гонку, беларусы - восьмыя
Расіяне выйгралі Калядную гонку, беларусы - восьмыя
Sputnik Беларусь
Прадстаўнікі Беларусі - Дзінара Алімбекава і Антон Смольскі - прайгралі лідарам гонкі на фінішы больш за дзве хвіліны. 29.12.2020, Sputnik Беларусь
2020-12-29T09:55+0300
2020-12-29T09:55+0300
2025-09-25T14:55+0300
навіны
спорт
біятлон
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0c/1c/1046507593_0:157:3080:1890_1920x0_80_0_0_4e8209a56c40a6113bd2f372a0b1d916.jpg
МІНСК, 29 сне - Sputnik. Прадстаўнікі Расіі выйгралі традыцыйную Калядную гонку ў Рупольдынгу, перадае Sputnik.Апошнія біятлонныя спаборніцтвы года адбыліся ў панядзелак, 28 снежня, за месца на п'едэстале змагаліся дзевяць камандаў.Лепшымі ў гонцы стала каманда Расіі - Яўгенія Паўлава і Мацвей Елісееў, срэбныя медалі - у немцаў Францыска Пройс і Сымона Шэмпа, бронза - у іх суайчыннікаў Дэніз Херман і Бенедыкта Доля.Беларусы Дзінара Алімбекава і Антон Смольскі сталі на фінішы восьмымі, прайграўшы лідарам 2 хвіліны і 14 секунд.У "Каляднай гонцы" беларускія біятланісты ўдзельнічалі некалькі разоў. У 2002 годзе Вольга Назарава і Аляксей Айдараў занялі восьмае месца, у 2004-м Алена Зубрылава і Уладзімір Драчоў фінішавалі чацвёртыя, у 2009-м на такой жа пазіцыі спаборніцтвы завяршыў інтэрнацыянальны дуэт Дар'і Домрачавай і Дамініка Ландэртынгера. У 2018-м Домрачава разам з мужам Уле-Эйнарам Б'ёрндаленам па выніках двух гонак сталі трэцімі."Калядная гонка", у якой выступаюць зоркі сусветнага біятлона, традыцыйна праходзіць на хатнім стадыёне футбольнага клуба "Шальке" ў Гельзенкірхене. У гэтым годзе яна з-за каронавіруса змяніла месца прапіскі на Рупольдынг.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2020
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0c/1c/1046507593_175:0:2906:2048_1920x0_80_0_0_df47d95037422ce593ed8e1e853cbebc.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , спорт, біятлон
Расіяне выйгралі Калядную гонку, беларусы - восьмыя
09:55 29.12.2020 (абноўлена: 14:55 25.09.2025) Прадстаўнікі Беларусі - Дзінара Алімбекава і Антон Смольскі - прайгралі лідарам гонкі на фінішы больш за дзве хвіліны.
МІНСК, 29 сне - Sputnik. Прадстаўнікі Расіі выйгралі традыцыйную Калядную гонку ў Рупольдынгу, перадае Sputnik.
Апошнія біятлонныя спаборніцтвы года адбыліся ў панядзелак, 28 снежня, за месца на п'едэстале змагаліся дзевяць камандаў.
Лепшымі ў гонцы стала каманда Расіі - Яўгенія Паўлава і Мацвей Елісееў, срэбныя медалі - у немцаў Францыска Пройс і Сымона Шэмпа, бронза - у іх суайчыннікаў Дэніз Херман і Бенедыкта Доля.
Беларусы Дзінара Алімбекава і Антон Смольскі сталі на фінішы восьмымі, прайграўшы лідарам 2 хвіліны і 14 секунд.
У "Каляднай гонцы" беларускія біятланісты ўдзельнічалі некалькі разоў. У 2002 годзе Вольга Назарава і Аляксей Айдараў занялі восьмае месца, у 2004-м Алена Зубрылава і Уладзімір Драчоў фінішавалі чацвёртыя, у 2009-м на такой жа пазіцыі спаборніцтвы завяршыў інтэрнацыянальны дуэт Дар'і Домрачавай і Дамініка Ландэртынгера. У 2018-м Домрачава разам з мужам Уле-Эйнарам Б'ёрндаленам па выніках двух гонак сталі трэцімі.
"Калядная гонка", у якой выступаюць зоркі сусветнага біятлона, традыцыйна праходзіць на хатнім стадыёне футбольнага клуба "Шальке" ў Гельзенкірхене. У гэтым годзе яна з-за каронавіруса змяніла месца прапіскі на Рупольдынг.