МІНСК, 30 сне - Sputnik. Больш за 1900 чалавек заразіліся ў Беларусі каронавіруснай інфекцыяй за мінулыя суткі, паведамілі ў міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.
"За суткі ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістраваны 1 957 пацыентаў з COVID-19", - заявілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Такім чынам, ад пачатку пандэміі ў краіне выяўлена 192 361 выпадак заражэння.
Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, паправіліся і выпісаныя 2 644 пацыента. Агульная колькасць тых, хто паправіўся, складае 171 901.
"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1 414 пацыентаў (плюс 10 - Sputnik) з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - праінфармавалі ў ведамстве.
За мінулыя суткі выканана 24 454 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 3 962 318 тэстаў.
Напярэдадні беларускія ўлады абвясцілі аб пачатку масавай вакцынацыі расійскай вакцынай "Спутник V". Першымі будуць прышчэплены ўрачы, педагогі і спецыялісты, якім у сілу асаблівасцяў прафесіі даводзіцца шмат кантактаваць з людзьмі. Вакцынацыя праводзіцца ў добраахвотным парадку.
Чытайце таксама:
- Кіраўнік РНПЦ эпідэміялогіі распавёў аб закупках замежных вакцын ад COVID
- Мяснікоў зрабіў прагноз аб трэцяй хвалі каронавіруса і адкрыцці межаў
- "Хрэнам справы не вырашыць": Камароўскі аб "народных" рэцэптах супраць COVID