Лукашэнка: УНС не будзе мяняць канстытуцыйныя нормы

© Sputnik / Виктор ТолочкоБеларуская канстытуцыя
Беларуская канстытуцыя - Sputnik Беларусь
На тыдні кіраўнік дзяржавы падпісаў указ аб тым, што УНС пройдзе 11-12 лютага, ужо пачалося вылучэнне дэлегатаў форуму.

МІНСК, 31 сне - Sputnik. Усебеларускі народны сход ніякія канстытуцыйныя нормы змяняць не ўпаўнаважаны і не будзе гэтага рабіць, паведаміў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Такую заяву ён зрабіў у чацвер 31 снежня падчас наведвання РНПЦ дзіцячай анкалогіі.

"Усебеларускі народны сход ніякія канстытуцыйныя нормы, Канстытуцыю мяняць не ўпаўнаважаны і не будзе. І мы ціснуць на гэта не будзем. Гэта будзе несумленна. Але абмяркуем усе пытанні, якія на дыялогавых пляцоўках абмеркавалі, якія ўсплылі і стаяць перад беларускім народам", - цытуе кіраўніка дзяржавы БелТА.

Ён звярнуў увагу, што пакуль не вырашана пытанне, каб зрабіць УНС канстытуцыйным органам: "Гэта ў Канстытуцыі будзе ў праекце прапісана і на рэферэндуме вы будзеце вырашаць. Ніхто на Усебеларускім сходзе не будзе прымаць канстытуцыйных рашэнняў, каб вы ведалі. Ніхто! Сход павінен акрэсліць арыенціры на пяцігодку".

Пра папрокі

Кіраўнік дзяржавы таксама выказаўся з нагоды папрокаў, што ён хоча застацца ва ўладзе любым коштам.

 Пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў - Sputnik Беларусь
Мезенцаў: канстытуцыйная рэформа ў РБ дазволіць наладзіць дыялог у грамадстве

"Мяне папракаюць, што я там хачу такім чынам уладу сваю падоўжыць. Слухайце, глупства поўнае. Калі я захачу сваю ўладу падоўжыць, так у мяне ёсць усе магчымасці застацца прэзідэнтам", - сказаў Лукашэнка.

"Што там ужо (кажуць) на Усебеларускім народным сходзе, я буду старшынёй. Той, хто баіцца, што Лукашэнка застанецца ва ўладзе, павінен маліцца, каб я стаў нейкім там старшынёй гэтага сходу. Ніхто паўнамоцтвы шалёныя на Усебеларускі народны сход адпраўляць не будзе. Кіраўнік дзяржавы будзе - прэзідэнт. Гэта вы яго выбераце.

Прэм'ер-міністр будзе, парламентарыі і іншыя", - заявіў ён.

Аб сходзе

Пуцін пракаментаваў рашэнне Лукашэнкі змяніць Канстытуцыю - відэа - Sputnik Беларусь
Відэа
Пуцін пракаментаваў рашэнне Лукашэнкі змяніць Канстытуцыю - відэа
Шосты ўсебеларускі сход адбудзецца 11-12 лютага ў Мінску - адпаведны ўказ быў падпісаны 28 снежня. На абмеркаванне яго ўдзельнікаў будуць вынесены асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады і напрамкі грамадска-палітычнага развіцця краіны.

На мерапрыемства прыедуць 2700 удзельнікаў, іх абяруць раённыя і гарадскія Саветы дэпутатаў, а таксама самыя буйныя грамадскія аб'яднанні. Вобласці будуць прадстаўляць не больш за 310 чалавек, Мінск - не больш за 370.
Пералік запрошаных асоб вызначыць аргкамітэт: сярод іх будуць кіраўнікі дзяржорганаў і арганізацый, прадстаўнікоў Саветаў дэпутатаў, грамадскіх аб'яднанняў, СМІ, дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, беларускіх дыяспар, міжнародных і замежных арганізацый.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі