Віншаванне Аляксандра Лукашэнкі з Новым годам - 2021

© Photo : пресс-служба президентаНавагодні зварот - 2015 прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі да беларускага народу
Навагодні зварот - 2015 прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі да беларускага народу - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт паабяцаў, што народ рэспублікі абавязкова створыць Беларусь будучыні, і яна будзе лепшай за цяперашнюю.

Дарагія суайчыннікі і госці Беларусі!

Час няўмольна набліжае нас да апошніх імгненняў высакоснага 2020 года. Нас хвалюе, якім ён быў і што нас чакае ў будучым.

Адыходзячы год быў яркім і своеасаблівым. Ён прымусіў беларусаў шукаць адказы на спрадвечныя пытанні: "Хто мы?", "Што будзе з намі, нашымі дзецьмі?", "Куды мы ідзём?" і "Чаго мы хочам?".

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь
Пуцін павіншаваў расіян з Новым годам

Мы асабліва востра ўсвядомілі, што маем і што можам страціць, прытым - незваротна.

Год аб'яднаў чалавецтва клопатам пра здароўе. А Гасподзь паказаў нам наша месца ў гэтым свеце і папярэдзіў аб адказнасці за гармонію з прыродай.

Дзякуючы неймаверным намаганням дзяржавы мы выстаялі і набылі ўпэўненасць у заўтрашнім дні. А галоўнае - не пакінулі дзяцей без будучыні!

Словам, нам патрэбны быў гэты год, каб зразумець, хто ёсць хто, каб па-сапраўднаму ацаніць зробленае і ўбачыць, што мы нацыя, здольная выжыць у гэтым бурлівым свеце толькі тады, калі мы адзіныя, калі мы разам.

Наша апора - багаты гістарычны вопыт. Мы наследнікі вялікіх пакаленняў беларусаў, якіх лёс на працягу тысячы гадоў ламаў і неаднаразова выпрабоўваў на трываласць. Але яны мужна і смела стваралі сваю будучыню. І ніколі не страчвалі сувязь з роднай зямлёй. Яна - наша ўсё. Без яе мы не будзем народам.

Трылогія "Малой радзімы", якую мы завяршылі ў 2020-м, яшчэ раз дала магчымасць зразумець, што толькі ў роднай зямлі крыніца нашых сіл. Гэтыя сілы дапамагаюць нам дасягаць намечаныя мэты. І, падводзячы вынікі чарговай пяцігодкі, мы бачым: нам ёсць чым ганарыцца.

Беларусь стала ядзернай дзяржавай, зрабіла крок у космас, асвоіла вытворчасць легкавых аўтамабіляў і электрамабіляў, стварыла біятэхналагічную карпарацыю, асвоіла ракетную вытворчасць, развіла IT.

Але самае галоўнае - мы захавалі харчовую бяспеку. І ў той час, калі людзі ў багатых краінах выстраіліся ў кіламетровыя чэргі за кавалкам хлеба, нашы сяляне забяспечылі беларусаў неабходнымі прадуктамі харчавання.

Людзі ў пагонах папярэдзілі нашых непрыяцеляў: абарона дзяржавы, грамадская бяспека будуць забяспечаны рашуча і без ваганняў!

Людзі ў белых халатах паказалі свой прафесіяналізм у барацьбе з цяжкімі хваробамі.

Сапраўдныя настаўнікі і выкладчыкі прадэманстравалі ўзровень беларускай адукацыі.

Вучоныя і інжынеры Беларусі стварылі ўнікальныя ўзоры ў машынабудаванні, хіміі, нафтахіміі.

Гэта значыць, мы не застылі на месцы. Змяніўся свет, змяніліся і мы. Нашы перамены - гэта разлічаная і прадуманая эвалюцыя.

Вы ведаеце, некаторыя з нас, сутыкнуўшыся з выклікамі высакоснага года, хочуць вярнуцца ў Беларусь, якой яна была годам раней.

Я, вядома, рады, што вы ацанілі дасягнутае, але вяртацца ў мінулае мы не будзем. У нас няма часу ісці назад і праходзіць пройдзенае. Мы абавязкова створым Беларусь будучыні, і яна будзе лепшая за цяперашнюю. Для гэтага трэба проста адправіць 2020-ы ў гісторыю. Але не забыць яго ўрокі. Нам усім, хто бачыць свет па-рознаму, трэба ўсвядоміць, што ў нас адзіная каштоўнасць - кавалачак зямлі ў цэнтры Еўропы.

Іншага не дадзена. І ў імя захавання яго для дзяцей давайце перагорнем старонку пройдзенага і будзем разам пісаць новую главу незалежнай Беларусі. Давайце будучы год зробім годам народнага адзінства.

Будзем жыць сваім розумам, ствараць каштоўнасці сваімі рукамі. Берагчы, даражыць і любіць так, як могуць толькі беларусы - разумная, талерантная, накіраваная ў будучае нацыя! І калі мы хочам "людзьмі звацца", мы гэта зробім!

Дарагія сябры!

У гэтыя хвіліны нашы сэрцы б'юцца асабліва моцна. Мы з любоўю глядзім на родных і блізкіх, разумеючы, што ў іх наша шчасце і сэнс жыцця. Дзякуем ім за падтрымку і веру, якія дапамагаюць ісці да мэт, пераадольваючы любыя перашкоды. І мы спадзяёмся, што нашы мары абавязкова здзейсняцца.

Няхай надыходзячы 2021 год стане для ўсіх нас годам ажыццяўлення самых добрых, светлых і чыстых жаданняў!

Мужнасці, вытрымкі і цярпення на гэтым шляху вам, патрыётам Радзімы! Міру і дабрабыту вашым сем'ям і дзецям. Будзьце здаровыя і шчаслівыя, беражыце адзін аднаго.

З Новым годам вас і вашых гасцей!

Стужка навiн
0