Скарагаворкі па-беларуску: гаварыў, дагаворваў ды загаварыўся

© Sputnik / Альфрэд МікусДажынкі ў Барысаве 2019
Дажынкі ў Барысаве 2019 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паспрабуйце патрэніраваць дыкцыю і не зламаць язык: Sputnik прапануе падборку беларускіх скарагаворак.
Скарагаворкі на беларускай мове не толькі трэніруюць дыкцыю, але і паляпшаюць настрой: шмат з іх абыгрываюць смешныя сітуацыі з навакольнага і ўяўнага свету. Каб не заблытацца ў літарах, вось некалькі простых рэкамендацый, як вымаўляць скарагаворкі:
  • Не спрабуйце адразу паўтарыць скарагаворку хутка – лепей прачытайце яе некалькі раз павольна, па складах, каб правільна вывучыць і нічога не пераблытаць.
  • Каб праверыць, ці добра вы засвоілі артыкуляцыю, папрасіце каго-небудзь паспрабаваць прачытаць скарагаворку па вашых вуснах. Калі ён пазнае нават не словы, а асобныя гукі, - вы на верным шляху.
  • Паспрабуйце вымавіць скарагаворку выразна і ясна, але шэптам, каб не згубіць ніводны гук.
  • Уявіце, што вы тэатральны актор. Вымавіце скарагаворку так, нібыта стаіце на сцэне і вам хочацца, каб у кожным кутке зала яе пачулі правільна. Перад тым, як паскараць тэмп, абярыце інтанацыю, з якой будзеце вымаўляць яе.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0