МІНСК, 6 сту – Sputnik. Украіна аднавіла імпарт электрычнай энергіі з Беларусі, паведаміла ў аўторак кампанія "Укрэнерга".
"Трэцяга студзеня пачалі імпарт электраэнергіі з Беларусі, за суткі ён склаў 3,45 тыс. МВт·г", - гаворыцца ў паведамленні.
У кампаніі адзначылі, што ў краіне з 1 студзеня 2021 года скасавана норма аб ануляванні вынікаў аўкцыёнаў па размеркаванні міжнародных перасекаў у частцы імпарту-экспарту электраэнергіі з дзяржавамі - не сябрамі Энергасупольнасці, што дазволіць трэйдарам імпартаваць электраэнергію з Беларусі.
Па інфармацыі "Укрэнерга" графікі імпарту заўсёды ўзгадняюцца ў аб'ёмах, якія дазваляюць гарантаваць выкананне аперацыйнай бяспекі энергасістэмы краіны.
Чытайце таксама:
- Ёсць варыянты: куды на экспарт можа сысці энергія з БелАЭС
- Мінск гатовы прадаваць электрычнасць з БелАЭС па канкурэнтных коштах
- У Беларусі ўстанавілі тарыфы на "атамную" электрычнасць