Урад Беларусі зацвердзіў план па гендэрнай роўнасці ў краіне

© Sputnik Максим БогдановичУборка снегу ў Мінску
Уборка снегу ў Мінску - Sputnik Беларусь
Беларусь лічыцца краінай з высокім узроўнем гендэрнай роўнасці, але карціну псуе статыстыка па сямейным гвалце.

МІНСК, 6 сту – Sputnik. Савет міністраў Беларусі зацвердзіў Нацыянальны план дзеянняў па забеспячэнні гендэрнай роўнасці ў Беларусі на бліжэйшую пяцігодку. Згодна з дакументам, кожны год напачатку сакавіка ва ўрад будуць прадастаўляць дадзеныя па яго выкананню. Адпаведная пастанова Саўміна №793 размешчана на нацыянальным прававым партале ў сераду.

Затрыманні ў Мінску - Sputnik Беларусь
Беларусь "пераасэнсуе" заканадаўства з улікам пратэстаў - генпракурор

Беларусь у сусветным рэйтынгу лічыцца дзяржавай з дастаткова высокім узроўнем гендэрнай роўнасці, але эксперты прызнаюць, што сітуацыя ў сем'ях па адносінах да жанчын яшчэ з'яўляецца праблемай.

"Мэтай дзяржаўнай палітыкі ў галіне гендэрнай роўнасці з'яўляецца дасягненне і захаванне юрыдычнай і фактычнай роўнасці мужчын і жанчын, а таксама прадастаўленне роўных магчымасцей жанчынам і мужчынам для самарэалізацыі і развіцця ва ўсіх сферах грамадскіх адносін", - адзначаецца ў пастанове ўрада.

Каардынаваць і кантраляваць выкананне нацыянальнага плана будзе міністэрства працы і сацыяльнай абароны, а таксама прадастаўляць інфармацыю ва ўрад аб тым, як выконваюцца патрабаванні дакумента.

Роўнасць дасягнута?

Згодна з нацыянальнымі справаздачамі, працягласць жыцця жанчын у Беларусі амаль на 10 гадоў больш, чым у мужчын. Таксама высокі ўзровень эканамічнай актыўнасці жанчын і іх прадстаўленасці ў палітычнай сферы. У беларускім парламенце больш за 30% - жанчыны, пры тым, што сярэдні еўрапейскі паказчык - каля 24%.

У беларускіх жанчын узровень адукацыі вышэй, чым у мужчын, але, тым не менш, яны радзей займаюць кіруючыя пасады і ўзровень аплаты іх працы ніжэй.

Такім чынам, на рынку працы беларускія жанчыны, як і раней, знаходзяцца ў менш спрыяльным становішчы.

Акрамя таго, адной з найважнейшых сацыяльных і гендэрных праблем у Беларусі з'яўляецца гвалт у сям'і. Па статыстыцы МУС, кожная трэцяя беларуска сутыкалася з гвалтам дома.

Новы план

Як вынікае з новага пяцігадовага плана, развіццё гендэрнай палітыкі Беларусі будзе ажыццяўляцца па некалькіх напрамках:

  • выраўноўванне сацыяльна-эканамічных магчымасцей мужчын і жанчын,
  • садзейнічанне сумяшчэнню бацькоўскіх і прафесійных абавязкаў,
  • супрацьдзеянне гвалту ў сям'і і гандлю людзьмі.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі