Лукашэнку зноў абралі дэлегатам УНС

© Пресс-служба президента Республики Беларусь / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Усебеларускі народны сход пройдзе напачатку лютага бягучага года ў беларускай сталіцы, падчас якога плануецца зацвердзіць планы развіцця рэспублікі на бліжэйшую пяцігодку.

МІНСК, 7 сту – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абраны дэлегатам Усебеларускага народнага сходу (УНС), паведамляе Telegram-канал "Пул Першага", блізкі да прэс-службы беларускага лідэра.

"Лукашэнку зноў абралі! Прэзідэнта выбралі дэлегатам УНС. Дарэчы, ад горада Магілёва", - гаворыцца ў паведамленні.

Што такое УНС?

Шосты Усебеларускі сход адбудзецца 11-12 лютага ў Мінску - адпаведны ўказ быў падпісаны 28 снежня. На абмеркаванне яго ўдзельнікаў будуць вынесены асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады і напрамкі грамадска-палітычнага развіцця краіны.

Усебеларускі народны сход у Мінску - Sputnik Беларусь
Прэзідэнт прапанаваў зрабіць Усебеларускі сход канстытуцыйным органам

На мерапрыемства прыедуць 2700 удзельнікаў, іх абяруць раённыя і гарадскія Саветы дэпутатаў, а таксама самыя буйныя грамадскія аб'яднанні. Вобласці будуць прадстаўляць не больш за 310 чалавек, Мінск - не больш за 370.

Пералік запрошаных асоб вызначыць аргкамітэт: сярод іх будуць кіраўнікі дзяржорганаў і арганізацый, прадстаўнікі Саветаў дэпутатаў, грамадскіх аб'яднанняў, СМІ, дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, беларускіх дыяспар, міжнародных і замежных арганізацый.

Раней Лукашэнка прапанаваў зрабіць Усебеларускі народны сход канстытуцыйным органам, абіраць дэлегатаў на пяцігадовы тэрмін, а іх ролю павысіць.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0