Больш за 50 паліцэйскіх пацярпелі пры штурме Капітолія ў ЗША

© REUTERS / SHANNON STAPLETONСутыкненні прыхільнікаў Трампа з паліцыяй у Капітолія
Сутыкненні прыхільнікаў Трампа з паліцыяй у Капітолія - Sputnik Беларусь
На месцы пратэстаў былі выяўлены выбуховыя прылады, якія па дадзеных ФБР маглі нанесці велізарную шкоду.

МІНСК, 8 сту – Sputnik. У Вашынгтоне ацэньваюць наступствы штурму будынка Кангрэса: затрыманы 68 чалавек. Гэтая лічба, упэўненыя ў паліцыі, неканчатковая. Дзеянні прыхільнікаў Трампа расцэньваюцца як акт унутранага тэрарызму.

Абстаноўка ў Вашынгтоне

Беспарадкі ў ЗША пасля штурму Капітолія падчас падвядзення вынікаў выбараў - Sputnik Беларусь
Чатыры чалавекі загінулі ў ходзе пратэстаў у Вашынгтоне

Федэральнае бюро расследаванняў вывучае відэазапісы і заклікае амерыканцаў паведамляць пра людзей, якія датычныя да ўварвання. Для аховы ў сталіцу ЗША сцягнуты 6,2 тысячы байцоў Нацыянальнай гвардыі. Такія сілы сабраны, каб забяспечваць правапарадак. Вайскоўцы будуць знаходзіцца ў Вашынгтоне 30 дзён. Іх колькасць можа быць зменена.

© AFP 2021 / OLIVIER DOULIERYПаліцыя стрымлівае прыхільнікаў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ля ратонды Капітолія
Больш за 50 паліцэйскіх пацярпелі пры штурме Капітолія ў ЗША - Sputnik Беларусь
Паліцыя стрымлівае прыхільнікаў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ля ратонды Капітолія

Знойдзены дзве бомбы

Выяўленыя паблізу Кангрэса ЗША выбуховыя прылады прадстаўлялі рэальную пагрозу. Такую заяву зрабіў начальнік паліцыі Капітолія Стывен Сунд.

"Група рэагавання вызначыла, што абедзве прылады сапраўды небяспечныя і маглі нанесці вялікую шкоду грамадскай бяспецы", - паведамляе паліцэйскі рапарт. Знаходкі абясшкодзілі і перадалі для вывучэння ФБР.

© AFP 2021 / SAUL LOEBПрыхільнікі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ўварваліся ў ратонду Капітолія
Больш за 50 паліцэйскіх пацярпелі пры штурме Капітолія ў ЗША - Sputnik Беларусь
Прыхільнікі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ўварваліся ў ратонду Капітолія

Баявыя страты

Раненні, у тым ліку цяжкія, атрымалі больш за 50 паліцэйскіх. За напад і непадпарадкаванне дзеянням супрацоўнікаў праваахоўных структур ужо затрыманыя 14 чалавек. Сярод затрыманых 68 удзельнікаў пагромаў, толькі адзін аказаўся мясцовым жыхаром.

© REUTERS / Shannon StapletonУдзельнікі акцыі пратэсту прыхільнікаў дзеючага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ля будынка кангрэса ў Вашынгтоне
Больш за 50 паліцэйскіх пацярпелі пры штурме Капітолія ў ЗША - Sputnik Беларусь
Удзельнікі акцыі пратэсту прыхільнікаў дзеючага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ля будынка кангрэса ў Вашынгтоне

Кіраўнік паліцыі Вашынгтона - Роберт Конці - адзначыў, што арышты не праводзіліся ў самім Капітоліі, таму што перш за ўсё неабходна было забяспечыць становішча, якое выйшла з-пад кантролю.

Паведамляецца, што паліцэйскі, які смяротна параніў жанчыну ў будынку Кангрэсу, адхілены ад службы на час расследавання інцыдэнту.

Кадравыя наступствы

На фоне падзей, Дональд Трамп адклікаў з Сенату кандыдатуру міністра ўнутранай бяспекі ЗША. Чэд Вульф, які прэтэндаваў на гэтую пасаду, апублікаваў заяву, у якой дазволіў сабе крытыку амерыканскага лідэра і заклікаў кіраўніка дзяржавы рашуча асудзіць дзеянні ўдзельнікаў беспарадкаў, якія адбыліся ў сераду ў Вашынгтоне.

© AFP 2021 / ANDREW CABALLERO-REYNOLDSПрыхільнікі Трампа падчас сутычак з паліцыяй і сіламі бяспекі перад Капітоліем ЗША ў Вашынгтоне
Больш за 50 паліцэйскіх пацярпелі пры штурме Капітолія ў ЗША - Sputnik Беларусь
Прыхільнікі Трампа падчас сутычак з паліцыяй і сіламі бяспекі перад Капітоліем ЗША ў Вашынгтоне

Вулф таксама дадаў, што прымяненне гвалту для дасягнення палітычных мэтаў з'яўляецца цалкам непрымальным. Ён дадаў, што не збіраецца па ўласнай ініцыятыве падаваць у адстаўку і плануе заставацца на пасадзе да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў цяперашняй амерыканскай адміністрацыі 20 студзеня, каб гарантаваць гладкую перадачу спраў камандзе наступнага прэзідэнта ЗША Джозэфа Байдэна.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі