Светлае свята Раства з'яўляецца адным з найбольш шанаваных праваслаўнымі хрысціянамі. Глядзіце на фотаздымках Sputnik кадры, зробленыя напярэдадні свята на... 09.01.2021, Sputnik Беларусь
Каляды ў праваслаўных - другое пасля Вялікадня па важнасці свята ў рэлігійным календары. Праваслаўныя наведваюць калядныя службы, моляцца і ходзяць у госці.Каляды святкуюць 7 студзеня ў Рускай і Беларускай праваслаўнай царкве, у некаторых іншых памесных праваслаўных цэрквах свету, а таксама каталікі ўсходняга абраду і пратэстанты, якія прытрымліваюцца юліянскага календара.6 студзеня у Царкве сустрэлі Багатую куццю або інакш вячэрню Раства Хрыстова. У храмах у гэты дзень ішлі святочныя набажэнствы: раніцай - Царскія гадзіны, вялікая вячэрня і літургія Васіля Вялікага, увечары - усяночная, якая пераходзіць у начную літургію Іаана Златавуста. А раніцай, 7 студзеня, у храмах таксама праводзяць адну ці некалькі (раннюю і познюю) святочных літургій.
Светлае свята Раства з'яўляецца адным з найбольш шанаваных праваслаўнымі хрысціянамі. Глядзіце на фотаздымках Sputnik кадры, зробленыя напярэдадні свята на Куццю і падчас урачыстых набажэнстваў.
Каляды ў праваслаўных - другое пасля Вялікадня па важнасці свята ў рэлігійным календары. Праваслаўныя наведваюць калядныя службы, моляцца і ходзяць у госці.
Каляды святкуюць 7 студзеня ў Рускай і Беларускай праваслаўнай царкве, у некаторых іншых памесных праваслаўных цэрквах свету, а таксама каталікі ўсходняга абраду і пратэстанты, якія прытрымліваюцца юліянскага календара.
6 студзеня у Царкве сустрэлі Багатую куццю або інакш вячэрню Раства Хрыстова. У храмах у гэты дзень ішлі святочныя набажэнствы: раніцай - Царскія гадзіны, вялікая вячэрня і літургія Васіля Вялікага, увечары - усяночная, якая пераходзіць у начную літургію Іаана Златавуста. А раніцай, 7 студзеня, у храмах таксама праводзяць адну ці некалькі (раннюю і познюю) святочных літургій.
"Калядная батлейка" адлюстроўваецца ў паліраваных гранітных плітах праваслаўнага храма Раства Хрыстова падчас начнога Каляднага набажэнства ў Краснаярску.
Свечка ў руцэ верніка падчас Багатай куцці ў царкве Святога Асветніка ў Ерэване. Увечары 5 студзеня ва ўсіх цэрквах Армянскай Апостальскай Царквы служыцца святая Літургія Чрагалуйца. Слова "Чрагалуйц" у перакладзе з армянскага азначае "запальванне свяцілень (лампад), свечак".