Twitter канчаткова заблакіраваў акаўнт Трампа

© REUTERS / JIM BOURGДональд Трамп на мітынгу ў сваю падтрымку
Дональд Трамп на мітынгу ў сваю падтрымку - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Уліковы запіс Трампа ў Twitter замарожаны на пастаяннай аснове "з-за рызыкі далейшага падбухторвання да гвалту", тым часам сам ён адмовіўся ісці на інаўгурацыю свайго канкурэнта Байдэна.

МІНСК, 9 сту – Sputnik. З суботы 9 студзеня Twitter бестэрмінова заблакіраваў акаўнт Дональда Трампа. Па заяве сацыяльнай сеткі, акаўнт дзеючага прэзідэнта @realDonaldTrump замарожаны на пастаяннай аснове з-за "рызыкі далейшага падбухторвання да гвалту".

Кангрэс ЗША на фоне беспарадкаў зацвердзіў абранне Байдэна прэзідэнтам, ён набраў больш за 270 галасоў выбаршчыкаў - Sputnik Беларусь
Кангрэс зацвердзіў абранне Джо Байдэна прэзідэнтам ЗША

Пасля паведамлення аб блакараванні асабістага акаўнта Трамп напісаў у афіцыйным прэзідэнцкім акаўнце @POTUS, што "Twitter не прымусіць яго замаўчаць", аднак і гэтая магчымасць публікаваць пасты таксама была абмежавана. Афіцыйна акаўнт кіраўніка Белага дома будзе належаць Трампу да 20 студзеня, а пасля пяройдзе новаму прэзідэнту ЗША Джо Байдэну.

Таксама кіраўніцтва Twitter абяцае заблакіраваць любога карыстальніка, які прадаставіць Трампу магчымасць публікацый.

Напярэдадні Дональд Трамп заявіў, што не будзе прысутнічаць на інаўгурацыі новага прэзідэнта ЗША Джо Байдэна, цырымонія павінна прайсці 20 студзеня.

У сваю чаргу Байдэн абвінаваціў Трампа ў "свядомым заахвочванні" беспарадкаў у Вашынгтоне, заявіўшы, што дзеючы кіраўнік Белага дома не здольны выконваць свае абавязкі.

Нагадаем, 6 студзеня мітынг прыхільнікаў дзеючага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, якія не прызнаюць вынікі лістападаўскіх выбараў і перамогу дэмакрата Джо Байдэна, скончыўся штурмам Капітолія і сутыкненнямі з паліцыяй. Загінулі пяць чалавек, дзесяткі затрыманы.

Пасля таго, што здарылася, былі заблакіраваны таксама акаўнты Трампа ў Facebook, ён сам па-ранейшаму не прызнае паражэнне на выбарах, але ўжо паабяцаў мірна перадаць уладу Байдэну.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0