Лукашэнка - аб каменданцкай гадзіне: "зачынiм" за суткі, але нам гэта не трэба

© Sputnik / Елена ВасильеваПраспект Пераможцаў
Праспект Пераможцаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт растлумачыў, што казаў пра лячэнне каронавіруса гарэлкай, трактарам і лазняй для таго, каб адцягнуць грамадзян.

МІНСК, 10 сту – Sputnik. Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра магчымасць увядзення каменданцкай гадзіны з-за сітуацыі з каронавірусам ў краіне, фрагмент выступлення прэзідэнта на заводзе "Гарызонт" быў паказаны ў эфіры тэлеканала СТВ у суботу.

Унікальнае беларускае прадпрыемства Крыён, якое вырабляе медыцынскі кісларод - Sputnik Беларусь
Відэа
Прадукт года: як вырабляюць кісларод для цяжкахворых каронавірусам

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што яму часта прапаноўвалі ўвесці каменданцкую гадзіну "заходнікі і СААЗ", аднак ён быў катэгарычна супраць такога рашэння.

"Ну, а калі беларусам вельмі хочацца каменданцкую гадзіну, мы за суткі ўвядзем каменданцкую гадзіну і зачынім так, што ніхто нос не высуне. Але нам гэта не трэба, нам трэба працаваць", - заявіў ён.

Таксама прэзідэнт узгадаў пра сваі выказванні аб каронавірусе вясной і растлумачыў, чаму рэкамендаваў лячыць хваробу трактарам, лазняй і гарэлкай.

"У сакавіку, калі я казаў і пра гарэлку, і пра трактар, і пра лазню. Як я толькі ні спрабаваў вас адцягнуць, каб вы мазгі свае не загружалі гэтым", - падзяліўся прэзідэнт.

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя на 9 студзеня, агульная колькасць тых, хто захварэў у Беларусі ад пачатку пандэміі - 210 368, ахвярамі сталі 1507 чалавек. Сутачны прырост колькасці інфіцыраваных за суткі ў суботу склаў 1767 чалавек.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0