Хтосьці лічыць, што Беларусь не павінна адставаць ад Еўропы - у тым ліку і ў лічбах пенсійнага ўзросту. А хтосьці разважае інакш - не ўсе да моманту дасягнення пенсійнага ўзросту могуць пахваліцца моцным здароўем, многія палічылі б за лепшае адпачыць, а не працягваць працаваць.
Чарговы этап павышэння пенсійнага ўзросту пачаўся 1 студзеня. Усяго запланавана шэсць этапаў, і ў выніку жанчыны змогуць сысці на пенсію ў 58 гадоў, а мужчыны - у 63.
Сярод суразмоўцаў Sputnik апынуліся і тыя, хто вымушаны "даганяць" пенсійны ўзрост. Яны хоць і смяюцца і запэўніваюць, што маглі б і да васьмідзесяці папрацаваць, але ўсё ж тлумачаць і менш відавочныя цяжкасці, якія можа прынесці такое пастаяннае павышэнне. Зараз і без таго не ўсе могуць знайсці працу, а чалавеку ва ўзросце гэта зрабіць яшчэ складаней - у выніку некалькі гадоў да пенсіі можна прасядзець дома, застаючыся беспрацоўным.
А вось маладое пакаленне наладжана аптымістычна - на пенсію не разлічваюць і з філасофскай пакорлівасцю заяўляюць, рыхтуюцца да таго, што працаваць давядзецца да канца. Глядзіце на відэа, што думаюць жыхары Мінска пра чарговае падвышэнне пенсійнага ўзросту.