Да мінус 20: арктычнае паветра нясе ў Беларусь рэзкае пахаладанне

© Sputnik / Виктор ТолочкоЗаснежаныя дрэвы пад Мінскам
Заснежаныя дрэвы пад Мінскам - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Атмасферныя франты з Заходняй Еўропы ў бліжэйшыя дні прынясуць на тэрыторыю краіны ўзмацненне снегападаў.

МІНСК, 12 сту – Sputnik. Паніжэнне тэмпературы паветра і ўзмацненне ападкаў прагназуюць сіноптыкі ў бліжэйшы час на тэрыторыі Беларусі, тэмпературны слупок ў начны час апусціцца да мінус 20 градусаў.

Відэафакт: лебедзі прыляцелі зімаваць на Каспійскае мора - Sputnik Беларусь
Відэа
Відэафакт: лебедзі прыляцелі зімаваць на Каспійскае мора

"Атмасферныя франты з Заходняй Еўропы ў бліжэйшыя дні прынясуць узмацненне ападкаў у выглядзе снегу і мокрага снегу. (...) Другая палова гэтага тыдня будзе больш халоднай. З 15-17 студзеня арктычнае паветра прынясе пахаладанне. Не выключана, што ў начны час па паўночным усходзе тэмпература паветра будзе месцамі 20 і больш градусаў марозу", - паведаміў на прэс-канферэнцыі ў панядзелак начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Аляксандр Бяганскі.

У сваю чаргу, начальнік аддзела змяненняў клімату Белгідрамета Наталля Клявец адзначыла, што 2020 год у Беларусі быў анамальна цёплым.

"Такі цёплы год у Беларусі быў першым за ўсю гісторыю метэаназіранняў", - сказала Клявец.

Паводле яе слоў, быў пабіты рэкорд па тэмпературы 2019 года. Такім чынам, 2020-ы і 2019-ы два гады запар былі з рэкорднымі паказчыкамі. Таксама спецыяліст дадала, што сярэдняя тэмпература ў 2020 годзе была вышэй за норму амаль на тры градусы. Выдалася анамальна цёплай ў мінулым годзе і зіма.

Ні разу ў гісторыі метэаназіранняў

"Такой зімы не было ні разу ў Беларусі. (...) Усе тры зімовыя месяцы былі анамальна цёплымі. Сярэдняя тэмпература ў студзені і лютым была станоўчай", - адзначыла кліматолаг.

Гурбы памерам з двух чалавек - Sputnik Беларусь
Відэа
Гурбы памерам з двух чалавек: поўнач Італіі накрыў снегапад - відэа

Яна таксама паведаміла, што вясна-2020 у Беларусі была блізка да кліматычнай нормы.

"Сакавік быў самым цёплым вясновым месяцам, Красавік быў халаднейшы за звычайны, і травень быў халодным. Такі халодны травень быў у нас больш за 20 гадоў таму", - адзначыла кліматолаг.

Яна таксама распавяла, што лета-2020 выдалася цёплым, у чэрвені-ліпені-жніўні тэмпература была вышэйшая за сярэднюю кліматычную норму. Такая ж выдалася і восень.

"Восень у мінулым годзе была вельмі цёплай: на 3 градусы вышэй за кліматычную норму. Такой цёплай восені ў Беларусі не было ні разу за ўсю гісторыю метэаназіранняў", - адзначыла спецыяліст.

Стужка навiн
0