Па-за сацсетак - заблакіраваны YouTube-акаўнт Дональда Трампа

© REUTERS / JIM BOURGПрэзідэнт ЗША Дональд Трамп
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп - Sputnik Беларусь
Сэрвіс прыпыніў працу акаўнта часова - на тыдзень. Прэзідэнт ЗША і яго адміністрацыя не могуць публікаваць ролікі на платформе. А апошнія відэапосты і ўвогуле выдалены.

МІНСК, 13 сту – Sputnik. YouTube заблакіраваў акаўнт пакуль яшчэ дзеючага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і віцэ-прэзідэнт Майк Пенс - Sputnik Беларусь
Кангрэс ЗША заклікаў віцэ-прэзідэнта адхіліць Трампа ад улады

Адзін з найбуйнейшых сусветных відэахостынгаў далучыўся да іншых платформ, якія раней абмежавалі прысутнасць кіраўніка Белага дома ў сацыяльных сетках.

Як растлумачылі ў YouTube, рашэнне прынята "пасля дбайнай праверкі і ў святле засцярогаў пастаянна існуючай верагоднасці ўзнікнення гвалту". Выдалены апошнія запісы прэзідэнта. І выпушчана папярэджанне з-за парушэнняў палітыкі ў дачыненні да кантэнту.

Зрэшты, абмежаванне часовае. Акаўнт заблакіраваны на тыдзень. Але ў хостынгу не выключылі, што праз сем дзён блакіраванне падоўжаць на большы тэрмін.

Апроч іншага, у акаўнце Дональда Трампа адключылі каментарыі пад раней апублікаванымі відэаролікамі.

Шматлікія амерыканскія палітыкі віталі такое рашэнне YouTube. Але многія засталіся незадаволеныя мерай, назваўшы яе "мяккай". І патрабуюць ад партала зусім заблакіраваць Трампа. У адваротным выпадку абяцаюць зладзіць байкот з боку рэкламадаўцаў.

Джо Байдэн - Sputnik Беларусь
Інаўгурацыя Байдэна набліжаецца: ЗША запрасілі Расію, у сталіцы ўвялі НС

Нагадаем, раней адміністрацыя Twitter абвясціла, што назаўсёды заблакіравала акаўнт амерыканскага лідэра. Кіраўніка белага дома абвінавацілі ў падбухторванні да гвалту. Прыкладу Twitter рушылі ўслед Facebook і Instagram, там рашэнні аб блакіраванні прынялі толькі на 24 гадзіны.

Тым часам у ЗША набірае папулярнасць мессенджер Паўла Дурава. Больш за паўмільёна амерыканцаў спампавалі праграму Telegram за чатыры дні пасля таго, як акаўнты Дональда Трампа сталі недаступныя.

Папулярнасць прыкладання таксама тлумачаць адключэннем сацсеткі Parler, якой аддавалі перавагу прыхільнікі Трампа, і зменам прыватнасці WhatsApp.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі