Радыё

Якім быў Мулявін па-за сцэнай: распавядае Анатоль Кашапараў

Падпісацца
Заснавальніка ансамбля "Песняры" Уладзіміра Мулявіна успамінае яго паплечнік, заслужаны артыст Беларусі Анатоль Кашапараў.
Каким был Мулявин вне сцены: рассказывает Анатолий Кашепаров

12 студзеня народнаму артысту СССР, заснавальніку легендарнага ансамбля "Песняры" Уладзіміру Мулявіну споўнілася б 80 гадоў. Ён пражыў нядоўгае, але вельмі яркае жыццё, яму ўдалося вывесці беларускую песню на высокі, сусветны ўзровень. А хіты ансамбля "Белавежская пушча", "Касіў Ясь", "Волагда", "За паўгадзіны да вясны", "Крык птушкі" і многія іншыя сталі сапраўды несмяротнымі.

Владимир Мулявин, художественный руководитель ВИА Песняры - Sputnik Беларусь
Юбілей Уладзіміра Мулявіна адзначаць канцэртамі і прэм'ерай фільма

Аб Мулявіне як аб геніяльным музыканце сказана і напісана вельмі шмат. Пра тое, якім ён быў у побыце, распавядае чалавек, які бок аб бок прайшоў разам з Мулявіным усе этапы станаўлення і зеніту славы ансамбля "Песняры", - гэта заслужаны артыст Беларусі Анатоль Кашапараў.

"Звычайна з папулярнага чалавека імкнуцца зрабіць эталон, які складаецца з адных плюсаў. Такога, натуральна, быць не можа. Мулявін быў звычайны чалавек са сваімі жыццёвымі і сямейнымі праблемамі. Ён быў вельмі начытаным чалавекам з велізарным пачуццём гумару, і гэта накладвала адбітак на дух зносін у калектыве. Не ўсе гаварылася наўпрост, існавала пэўная мова гумарыстычных намёкаў. Мулявін быў выдатным чалавекам, чалавекам з вялікай літары", - сказаў суразмоўца Sputnik.

Каментарый вядомага "Песняра" Анатоля Кашапарава слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0