Відэа

Развітанне з Філарэтам: як прайшла паніхіда ў Мінску - відэа

Падпісацца
У Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска адбылася цырымонія развітання з мітрапалітам Філарэтам, на паніхіду ў храм прыйшлі дзесяткі вернікаў і святароў. Глядзіце на відэа Sputnik, як праходзіла служба.

Дзесяткі вернікаў і святароў прыйшлі ў Свята-Духаў кафедральны сабор Мінска развітацца з ганаровым Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі мітрапалітам Філарэтам.

Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт - Sputnik Беларусь
Патрыярх Кірыл ацаніў уклад мітрапаліта Філарэта ў развіццё БПЦ

Труну з яго целам унеслі ў храм вайскоўцы, а паніхіду па нябожчыку ўзначаліў мітрапаліт Веніямін.

Пасля паніхіды Веніямін сказаў невялікую пропаведзь, падчас якой распавёў, што мітрапаліт завяшчаў пахаваць яго ў Жыровіцкім манастыры.

"Мы пастараемся максімальна выканаць усе, што ён завяшчаў. Ужо створана камісія, якая пры падтрымцы дзяржавы будзе займацца пытаннямі пахавання", - адзначыў мітрапаліт.

Мітрапаліт Філарэт напісаў завяшчанне яшчэ ў 2012 годзе, ён хацеў, каб труна яго была ўсталявана ў дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення - там, дзе ён любіў маліцца, распавёў Веніямін. Філарэт завяшчаў, каб тут прайшло яго адпяванне, а пасля яго заканчэння труна была абнесена вакол храма і потым адпраўлена ў Жыровічы.

Развітанне з мітрапалітам працягнецца да 18:00 14 студзеня, пасля чаго труну з целам Філарэта перавязуць ва Успенскі Жыровіцкі манастыр. У пятніцу 15 студзеня ў 10:00 у манастыры пачнецца саборная архірэйская літургія, пасля заканчэння якой адбудзецца паніхіда па мітрапаліту і пахаванне.

Мітрапаліт Філарэт памёр 12 студзеня на 86-м годзе жыцця. Ён узначальваў Беларускую праваслаўную царкву больш за 20 гадоў. Прычына смерці не называецца, але вядома, што ў сярэдзіне снежня ўладыка быў шпіталізаваны з каронавірусам.

Стужка навiн
0