МІНСК, 15 сту – Sputnik. Беларус Ягор Шаранговіч дэбютаваў за "Нью-Джэрсі" у матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ супраць "Бостана", паведамляе Sрutnik.
Дэбютны матч у "д'яблаў" не склаўся: у зацятым процістаянні хакеісты саступілі сваім апанентам па булітах - 2:3. Беларускі ж форвард у гэтай сустрэчы правёў на лёдзе 17 хвілін 23 секунды фактычна ў першым звяне. Разам з Джэкам Х'юзам і Кайлам Палміеры.
За гульню Шаранговіч чатыры разы спрабаваў засмуціць галкіпера сапернікаў, яму ўдалося заблакіраваць шайбу апанентаў, выйграць чатыры з пяці ўкідванняў. Матч беларус завяршыў з паказчыкам карыснасці "+1".
Як паведамляе афіцыйны сайт Федэрацыі хакея Беларусі, былы хакеіст "Нью-Джэрсі" Брайс Сальвадор (правёў 786 матчаў у НХЛ), не раз адзначаў паспяховую гульню Шаранговіча, вылучаючы у тым ліку яго хуткасць, манеўранасць і здольнасць ствараць моманты.
Наступны матч "Нью-Джэрсі" правядзе з "Бостанам" 16 студзеня. Пачнецца сустрэча у 21:00 (па мінскім часе).
Акрамя Шаранговіча ў НХЛ з беларусаў гуляў Міхаіл Грабоўскі (2016 год).