МІНСК, 15 сту – Sputnik. Марознае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў бліжэйшыя трое сутак: ноччу тэмпература паветра будзе апускацца ніжэй за -20°С, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, умовы надвор'я ў краіне ў наступныя некалькі дзён будуць вызначаць халодныя паветраныя масы, якія ідуць з поўначы.
Так, сёння днём месцамі пройдзе невялікі снег, на працягу сутак тэмпература паветра складзе ад -13 да -19°С, на паўднёвым захадзе рэспублікі - -9… -12°С.
У суботу 16 студзеня на тэрыторыю Беларусі працягнуць паступаць арктычныя паветраныя масы з поўначы еўрапейскай часткі Расіі: ноччу пры праясненнях чакаецца да -25°С, днём - ад -13 да -20°С.
У апошні дзень тыдня таксама будзе марозна: ноччу – ад -25°С да -29°С, а днём тэмпература паветра будзе знаходзіцца ў межах ад -14 да -19°С.