Дадатковыя абмежаванні ўведзены ў ЗША перад інаўгурацыяй Байдэна

© Sputnik / Наталья Селиверстова / Перайсці ў медыябанкЛагатып сацыяльнай сеткі "Фэйсбук" на экране кампьютэра
Лагатып сацыяльнай сеткі Фэйсбук на экране кампьютэра - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Facebook абвясціў аб увядзенні дадатковых абмежаванняў для карыстальнікаў з ЗША напярэдадні інаўгурацыі выбранага прэзідэнта Джо Байдэна.

МІНСК, 17 сту - Sputnik. Прадстаўнікі сацыяльнай сеткі Facebook растлумачылі, што хочуць не дапусціць выкарыстанне платформы для падбухторвання да гвалту.

Выдаленне кантэнту, адключэнне акаўнтаў

"Мы ўводзім дзве дадатковыя меры ў мэтах далейшага прадухілення спробаў людзей выкарыстоўваць нашы сэрвісы для падбухторвання да гвалту", - паведамляецца ў заяве Facebook.

Выбух ля будынка Кангрэса ў Вашынгтоне - Sputnik Беларусь
Фота
Штурм Капітолія: фотахроніка беспарадкаў у ЗША

У прыватнасці, Facebook будзе блакіраваць стварэнне любых новых мерапрыемстваў у непасрэднай блізкасці ад такіх месцаў як Белы дом, Капітолій ў штатах у дзень інаўгурацыі, 20 студзеня. Як і раней, мадэратары будуць блакіраваць стварэнне мерапрыемстваў у ЗША з неамерыканскіх уліковых запісаў.

"Мы працягнем маніторынг і дабавім дадатковыя меры па меры неабходнасці", - гаворыцца ў заяве.

Нагадаем, раней Facebook увёў дадатковыя меры ў дачыненні да маніторынгу кантэнту і палітычнай рэкламы. Паведамлялася, што сацсетка непасрэдна перад інаўгурацыяй Байдэна і некалькі дзён пасля яе будзе выдаляць кантэнт, адключаць акаўнты, інфармаваць паліцыю, калі гэтыя акаўнты будуць "утрымліваць пагрозу грамадскай бяспекі".

Беспрэцэдэнтныя меры засцярогі

Інаўгурацыя Байдэна намечана на 20 студзеня, яна рыхтуецца ва ўмовах беспрэцэдэнтных мер бяспекі. Пасля спробы захопу Капітолія, у Вашынгтон для аховы парадку накіраваны больш за 25 тысяч байцоў нацыянальнай гвардыі ЗША. Цэнтральная частка амерыканскай сталіцы перакрыта для руху ўжо за тыдзень да цырымоніі.

Сенатар, старшыня Часовай камісіі Савета Федэрацыі па інфармацыйнай палітыцы і ўзаемадзеянню са СМІ Аляксей Пушкоў - Sputnik Беларусь
Пушкоў спрагназіраваў, як Байдэн павядзе сябе ў адносінах да Расіі і Беларусі

Раней стала вядома, што сам Джо Байдэн з меркаванняў бяспекі не паедзе ў Вашынгтон на цягніку, хоць робіць гэта ўсё жыццё.

Шостага студзеня Дональд Трамп на мітынгу каля Белага дома заклікаў прыхільнікаў ісці да Капітолія, каб "дапамагчы слабым рэспубліканцам" аспрэчыць вынікі выбараў. Прыхільнікі Трампа паспяхова штурмавалі Капітолій, Кангрэсу прыйшлося спыніць працу на некалькі гадзін.

У выніку беспарадкаў загінулі удзельніца дэманстрацый і паліцэйскі, яшчэ трое памерлі ад прычын, якія не былі звязаныя з гвалтам. У выніку праваахоўныя органы выдалілі ўдзельнікаў беспарадкаў з Капітолія, і кангрэсмены зацвердзілі перамогу на прэзідэнцкіх выбарах Байдэна. Палата прадстаўнікоў Кангрэса вынесла Трампу імпічмент, яго абвінавачваюць у падбухторванні да мецяжу.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0