МІНСК, 18 сту – Sputnik. У некаторых школах з-за марозу адмененыя заняткі ў 1-11-х класах, у асноўным гэта тычыцца ўстаноў адукацыі Мінскага раёна, распавяла Sputnik прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Беларусі Людміла Высоцкая.
"Менавіта ў Мінскім раёне зарэгістраваны самыя нізкія тэмпературныя паказчыкі на 7 раніцы ў панядзелак - мінус 25 градусаў і ніжэй. У сувязі з гэтым заняткі ў некаторых школах адменены", - патлумачыла прадстаўнік ведамства.
Людміла Высоцкая нагадала, што школы самі прымаюць рашэнні аб адмене заняткаў, калі слупок тэрмометра ў 7 раніцы паказвае ніжэй за 25 градусаў.
Вучань 11-га класа Дубаўлянскай сярэдняй школы (Мінскі раён) Уладзіслаў Сыракваш распавёў, што класны кіраўнік у нядзелю папрасіла школьнікаў не выходзіць на заняткі ў панядзелак. Гэтую інфармацыю Sputnik пацвердзілі ў адміністрацыі школы.
Марознае надвор'е ўсталявалася ў Беларусі яшчэ на мінулым тыдні, а ў ноч з нядзелі на панядзелак слупок тэрмометра апускаўся да -29°С. Па прагнозах сіноптыкаў, такое надвор'е пратрымаецца да серады, 20 студзеня, пасля чаго наступіць пацяпленне.
Дарэчы, моцныя маразы ўжо прывялі да смяротных зыходах: у Быхаўскім раёне была зафіксавана першая смерць ад холаду ў 2021 годзе, а халадовыя траўмы ўжо атрымалі амаль 2,5 тысячы чалавек.