Фота

Як "цягнулі Каляду на дуб" у Бярэзінскім раёне

Падпісацца
У вёсцы Навіны Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці існуе старажытны абрад провадаў Каляд "Цягнуць Каляду на дуб", які адзначаецца 21 студзеня і завяршае перыяд калядных свят. Пра гэта - наша чарговая фотастужка.

Гэты абрад быў адноўлены ў 1998 годзе ў вёсцы Навіны Бярэзінскага раёна дзякуючы Ніне Дзмітрыеўне Клімовіч - першай і асноўнай захавальніцы традыцыі, а таксама ўсёй яе радні.

Пачынаецца абрад такім чынам: 21 студзеня раніцай жанчыны вёскі збіраюцца і ўпрыгожваюць сноп саломы – робяць з яго абрадавую ляльку Каляду і ставяць яе на старое кола ад ваза. Потым вараць у чыгунку куццю.

Зімовая вёска - Sputnik Беларусь
Фота
Лынтупы пад снегам - кадры беларускай зімы

Калі ёсць жанчыны, якія награшылі ў мінулым годзе, яны на ганку сякуць сякерай старыя венікі, прынесеныя з дому, і затым пруткі рассейваюць па ветры. Потым пад музыку выносяць ляльку Каляду і куццю.

Жанчыну сталага ўзросту садзяць на саначкі, яна трымае ляльку Каляду і гаршчок з куццёй. Цягнуць яе на саначках да дуба, які самотна стаіць у полі на краю вёскі.

На пад'ездзе да дуба жанчыну з санкамі перакульваюць у снег, каб куцця рассыпалася і ўраджай на наступны год быў багаты.

Хлопцы здымаюць з дуба леташнюю Каляду са старым колам, скідваюць уніз і спальваюць, а на дуб зацягваюць новую ляльку і куццю ў гаршку.

Потым спяваюць абрадавыя песні, водзяць карагоды вакол дуба, а затым п'юць і закусваюць пад дубам.

Усе ідуць да месца збору, дзе адбываецца сумесная вечарына ў складчыну. Танчаць, спяваюць, гуляюць у народныя гульні.

Галоўнай забавай з'яўляецца традыцыйная гульня "Ката пячы"! Да свабодна падвешанага на стужцы Ката (пірог з прэснага цеста ў выглядзе фігуры ката) трэба прыскакаць на ўхваце або качарзе і пастарацца дастаць ротам смакату і адкусіць кавалак.

Лялька Каляда або Берагіня цэлы год на дубе будзе берагчы палі і вёску ад маланак, спрыяць урадлівасці нівы і добраму ўраджаю.

Глядзіце таксама:

© Sputnik / Альфред МикусПачынаецца абрад такім чынам: 21 студзеня раніцай жанчыны вёскі збіраюцца і ўпрыгожваюць сноп саломы.
Старажытны абрад провадаў Каляд Цягнуць Каляду на дуб у вёсцы Навіны Бярэзінскага раёна - Sputnik Беларусь
1/23
Пачынаецца абрад такім чынам: 21 студзеня раніцай жанчыны вёскі збіраюцца і ўпрыгожваюць сноп саломы.
© Sputnik / Альфред МикусРобяць з яго абрадавую ляльку Каляду і ставяць яе на старое кола ад ваза.
Старажытны абрад провадаў Каляд Цягнуць Каляду на дуб у вёсцы Навіны Бярэзінскага раёна - Sputnik Беларусь
2/23
Робяць з яго абрадавую ляльку Каляду і ставяць яе на старое кола ад ваза.
© Sputnik / Альфред МикусПотым вараць у чыгунку куццю.
Старажытны абрад провадаў Каляд Цягнуць Каляду на дуб у вёсцы Навіны Бярэзінскага раёна - Sputnik Беларусь
3/23
Потым вараць у чыгунку куццю.
© Sputnik / Альфред МикусКалі ёсць жанчыны, якія награшылі ў мінулым годзе, яны на ганку сякуць сякерай старыя венікі, прынесеныя з дому, і затым пруткі рассейваюць па ветры.
Старажытны абрад провадаў Каляд Цягнуць Каляду на дуб у вёсцы Навіны Бярэзінскага раёна - Sputnik Беларусь
4/23
Калі ёсць жанчыны, якія награшылі ў мінулым годзе, яны на ганку сякуць сякерай старыя венікі, прынесеныя з дому, і затым пруткі рассейваюць па ветры.
© Sputnik / Альфред МикусПотым пад музыку выносяць ляльку Каляду і куццю.
Старажытны абрад провадаў Каляд Цягнуць Каляду на дуб у вёсцы Навіны Бярэзінскага раёна - Sputnik Беларусь
5/23
Потым пад музыку выносяць ляльку Каляду і куццю.
© Sputnik / Альфред МикусЖанчыну сталага ўзросту садзяць на саначкі, яна трымае ляльку Каляду і гаршчок з куццёй.
Старажытны абрад провадаў Каляд Цягнуць Каляду на дуб у вёсцы Навіны Бярэзінскага раёна - Sputnik Беларусь
6/23
Жанчыну сталага ўзросту садзяць на саначкі, яна трымае ляльку Каляду і гаршчок з куццёй.
© Sputnik / Альфред МикусЦягнуць яе на саначках да дуба, які самотна стаіць у полі на краю вёскі.
Старажытны абрад провадаў Каляд Цягнуць Каляду на дуб у вёсцы Навіны Бярэзінскага раёна - Sputnik Беларусь
7/23
Цягнуць яе на саначках да дуба, які самотна стаіць у полі на краю вёскі.
© Sputnik / Альфред МикусНа пад'ездзе да дуба жанчыну з санкамі перакульваюць у снег, каб куцця рассыпалася і ўраджай на наступны год быў багаты.
Старажытны абрад провадаў Каляд Цягнуць Каляду на дуб у вёсцы Навіны Бярэзінскага раёна - Sputnik Беларусь
8/23
На пад'ездзе да дуба жанчыну з санкамі перакульваюць у снег, каб куцця рассыпалася і ўраджай на наступны год быў багаты.
© Sputnik / Альфред МикусХлопцы здымаюць з дуба леташнюю Каляду са старым колам...
Старажытны абрад провадаў Каляд Цягнуць Каляду на дуб у вёсцы Навіны Бярэзінскага раёна - Sputnik Беларусь
9/23
Хлопцы здымаюць з дуба леташнюю Каляду са старым колам...
© Sputnik / Альфред Микус...скідваюць уніз і спальваюць.
Старажытны абрад провадаў Каляд Цягнуць Каляду на дуб у вёсцы Навіны Бярэзінскага раёна - Sputnik Беларусь
10/23
...скідваюць уніз і спальваюць.
© Sputnik / Альфред МикусНовая Каляда або Берагіня цэлы год павінна берагчы палі і вёску ад маланак, спрыяць урадлівасці нівы і добраму ўраджаю.
Старажытны абрад провадаў Каляд Цягнуць Каляду на дуб у вёсцы Навіны Бярэзінскага раёна - Sputnik Беларусь
11/23
Новая Каляда або Берагіня цэлы год павінна берагчы палі і вёску ад маланак, спрыяць урадлівасці нівы і добраму ўраджаю.
© Sputnik / Альфред МикусНовую ляльку зацягваюць на дуб.
Старажытны абрад провадаў Каляд Цягнуць Каляду на дуб у вёсцы Навіны Бярэзінскага раёна - Sputnik Беларусь
12/23
Новую ляльку зацягваюць на дуб.
© Sputnik / Альфред МикусПотым спяваюць абрадавыя песні...
Старажытны абрад провадаў Каляд Цягнуць Каляду на дуб у вёсцы Навіны Бярэзінскага раёна - Sputnik Беларусь
13/23
Потым спяваюць абрадавыя песні...
© Sputnik / Альфред Микус...водзяць карагоды вакол дуба...
Старажытны абрад провадаў Каляд Цягнуць Каляду на дуб у вёсцы Навіны Бярэзінскага раёна - Sputnik Беларусь
14/23
...водзяць карагоды вакол дуба...
© Sputnik / Альфред Микуса затым п'юць і закусваюць пад дубам.
Старажытны абрад провадаў Каляд Цягнуць Каляду на дуб у вёсцы Навіны Бярэзінскага раёна - Sputnik Беларусь
15/23
а затым п'юць і закусваюць пад дубам.
© Sputnik / Альфред МикусТрэба падсілкавацца святочнай выпечкай.
Старажытны абрад провадаў Каляд Цягнуць Каляду на дуб у вёсцы Навіны Бярэзінскага раёна - Sputnik Беларусь
16/23
Трэба падсілкавацца святочнай выпечкай.
© Sputnik / Альфред МикусПотым усе ідуць да месца збору, дзе адбываецца сумесная вечарына ў складчыну.
Старажытны абрад провадаў Каляд Цягнуць Каляду на дуб у вёсцы Навіны Бярэзінскага раёна - Sputnik Беларусь
17/23
Потым усе ідуць да месца збору, дзе адбываецца сумесная вечарына ў складчыну.
© Sputnik / Альфред МикусТанчаць, спяваюць, гуляюць у народныя гульні.
Старажытны абрад провадаў Каляд Цягнуць Каляду на дуб у вёсцы Навіны Бярэзінскага раёна - Sputnik Беларусь
18/23
Танчаць, спяваюць, гуляюць у народныя гульні.
© Sputnik / Альфред МикусПровады Каляды - вясёлы час!
Старажытны абрад провадаў Каляд Цягнуць Каляду на дуб у вёсцы Навіны Бярэзінскага раёна - Sputnik Беларусь
19/23
Провады Каляды - вясёлы час!
© Sputnik / Альфред МикусГалоўнай забавай з'яўляецца традыцыйная гульня "Ката пячы"! "Кот" - гэта пірог з прэснага цеста ў выглядзе фігуры ката.
Старажытны абрад провадаў Каляд Цягнуць Каляду на дуб у вёсцы Навіны Бярэзінскага раёна - Sputnik Беларусь
20/23
Галоўнай забавай з'яўляецца традыцыйная гульня "Ката пячы"! "Кот" - гэта пірог з прэснага цеста ў выглядзе фігуры ката.
© Sputnik / Альфред МикусДа свабодна падвешанага на стужцы Ката трэба прыскакаць на ўхваце або качарзе...
Старажытны абрад провадаў Каляд Цягнуць Каляду на дуб у вёсцы Навіны Бярэзінскага раёна - Sputnik Беларусь
21/23
Да свабодна падвешанага на стужцы Ката трэба прыскакаць на ўхваце або качарзе...
© Sputnik / Альфред Микусі пастарацца дастаць ротам смакату і адкусіць кавалак!
Старажытны абрад провадаў Каляд Цягнуць Каляду на дуб у вёсцы Навіны Бярэзінскага раёна - Sputnik Беларусь
22/23
і пастарацца дастаць ротам смакату і адкусіць кавалак!
© Sputnik / Альфред МикусБывай, Каляда! Да наступнага года!
Старажытны абрад провадаў Каляд Цягнуць Каляду на дуб у вёсцы Навіны Бярэзінскага раёна - Sputnik Беларусь
23/23
Бывай, Каляда! Да наступнага года!
Стужка навiн
0