МІНСК, 26 сту – Sputnik. Вышыня снегу можа перавысіць 20 сантыметраў, на дарогах чакаюцца ападкі і галалёд - Брэсцкая і Гродзенская вобласці ўжо ў ноч на аўторак апынуцца ў эпіцэнтры стыхіі, паведамляе беларускі Гідраметэацэнтр.
Паўднёвы цыклон "Ларс" прынясе ў Беларусь моцныя ападкі: снег, мокры снег, дождж. На захадзе рэспублікі чакаецца завіруха. Хуткасць ветру будзе дасягаць 20 метраў за секунду. Тэмпература будзе вагацца ад –4°С да +2°С.
У сувязі з гэтым на аўторак сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.
27 студзеня складаныя ўмовы надвор'я распаўсюдзяцца на ўсю краіну. Моцны снег і галалёдзіца могуць аказаць уплыў на транспартныя зносіны. Пры наліпанні ападкаў магчыма пашкоджанне сістэм энергазабеспячэння, абвальванне старых канструкцый.
Засыпаць Беларусь снегам "Ларс" з часовым зацішшам працягне да канца тыдня. У начны час тэмпература паветра апусціцца да –9°С.
Чытайце таксама:
- Іспанцы радуюцца снегу, многія бачаць яго ўпершыню ў жыцці
- Рэдкае відовішча: у пустыні Сахара выпаў снег
- Гурбы памерам з двух чалавек: поўнач Італіі накрыў снегапад