МІНСК, 26 сту – Sputnik. Прышчапляцца ад COVID перахварэўшым на вірус варта праз 6-9 месяцаў, такое меркаванне выказаў прафесар, доктар медыцынскіх навук, расійскі ўрач-інфекцыяніст Мікалай Малышаў.
Раней урачы заяўлялі, што тым, хто перахварэў на COVID-19, не варта прышчапляцца, пакуль у арганізме яшчэ ёсць антыцелы.
"Мы ўжо цяпер ведаем, кансэнсус дасягнуты, цяпер кажуць, што адразу пасля захворвання вакцынаваць не трэба, праз 6-9 месяцаў", - сказаў Малышаў.
У каго больш антыцелаў?
Эксперт таксама адзначыў, што ў тых, хто перанёс каронавірус у цяжкай форме, антыцелаў можа быць менш: з-за супрацьвірусных прэпаратаў.
"Цяпер мы назіраем іншы раз, што чалавек хварэе цяжка, а антыцелы ў яго не вельмі высокія, гэта звязана звычайна з лячэннем. Першы раз мы з такім сутыкнуліся падчас назірання за хворымі пасля свінога грыпу", - кажа прафесар.
Моцны імунітэт
А вось калі прышчэпка ад каронавіруса выклікала якія-небудзь рэакцыі арганізма, то, хутчэй за ўсё, імунітэт выпрацуецца больш моцны.
"Лічыцца, што калі ўсё ж такі ёсць нейкія праявы вакцынацыі, то, як правіла, імунітэт больш моцны", - адзначыў Мікалай Малышаў.
Вытворца вакцыны ад каронавіруса "Спутник V" заяўляе аб тым, што пасля вакцынацыі імунітэт захаваецца на два гады. Па словах Малышава, гэта атрымалася вызначыць з дапамогай матэматычнага разліку.
Каронавірус дапамог змагацца з грыпам
Малышаў таксама адзначыў, што дзякуючы захаванню мер прафілактыкі ў гэтым сезоне ў Расіі практычна не назіраецца тых, хто захварэў на грып. Сваю лепту ўнесла і вакцынацыя: жадаючых прышчапіцца ад грыпу стала больш.
"Цяпер мы бачым, што грыпу практычна няма. Я думаю, што адбілася і вакцынацыя, але яшчэ і ў немалой ступені тое, што мы ўсе носім маскі, выконваем сацыяльную дыстанцыю, носім пальчаткі", - адзначыў інфекцыяніст.
Расійская вакцына
Расія стала першай краінай у свеце, якая ў жніўні 2020 года зарэгістравала вакцыну ад каронавіруса "Спутник V". Эфектыўнасць прэпарата - больш за 90%, вытворцы запэўніваюць, што вакцына абараняе ад цяжкіх форм ходу захворвання.
На дадзены момант у краіне зарэгістраваны два прэпараты: ад Нацыянальнага даследчага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Н. Ф. Гамалеі Міністэрства аховы здароўя Расіі "Спутник V" і распрацаваная Дзяржаўным навуковым цэнтрам вірусалогіі і біятэхналогіі "Вектар" Расспажыўнагляду. Пачаты працэс рэгістрацыі трэцяй вакцыны - ад Цэнтра ім. Чумакова.
У Беларусі аб рэгістрацыі расійскай вакцыны "Спутник V" Міністэрства аховы здароўя паведаміла 21 снежня, а 29 снежня першыя прышчэпкі зрабілі медыкам 5-й гарадской клінічнай паліклінікі Мінска. 19 студзеня ў краіне стартавала масавая вакцынацыя медработнікаў, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі.
Чытайце таксама:
- Венгрыя закупіць 2 мільёны доз расійскай вакцыны "Спутник V"
- Мінскія паліклінікі вывучаюць попыт на вакцынацыю ад каронавіруса
- Вакцыны супраць новых штамаў каронавіруса будуць распрацоўваць ў Брытаніі