МІНСК, 27 сту – Sputnik. Беларуская дзяржава робіць усё магчымае, каб захаваць памяць пра ахвяры Халакосту і не дапусціць адраджэння неанацызму, заявіў у сераду кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей.
Сёння ў Мінску праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя памяці ахвяр Халакосту.
"Гістарычная памяць пра ахвяры Халакосту і ўспаміны звонам гучаць у нашых сэрцах, заклікаючы абараняць чалавечыя жыцці і годнасць. А таксама зрабіць усё, усё каб трагедыя Халакосту не паўтарылася", - заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. выступаючы на жалобным мітынгу ў памяць ахвяр Халакосту, які сёння прайшоў у Мінску на мемарыяле "Яма" (Апошні шлях).
Захаваць памяць пра Халакост
Ён адзначыў, што ў сучасным свеце не ўсё засвоілі страшныя ўрокі Другой сусветнай вайны. Па словах міністра, назіраюцца спробы асобных краін абяліць злачынствы Трэцяга рэйха аж да гераізацыі нацыстаў і іх памагатых.
"Для Беларусі такі падыход катэгарычна непрымальны. І сёння Беларусь прадпрымае паслядоўныя намаганні для таго, каб захаваць памяць аб ахвярах Халакосту і не дапусціць адраджэння неанацызму, не дапусціць любых праяўленняў расавай нянавісці", - падкрэсліў кіраўнік МЗС Беларусі.
Ён таксама падкрэсліў, што патрабаванне сучасных рэалій - гэта прывіваць маладому пакаленню каштоўнасці, якія б дапамаглі б захаваць мір, стабільнасць і спакой у грамадстве.
"Сёння па ўсёй краіне, у тым ліку ў школах, праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакосту. Мы і на міжнароднай арэне робім усё, каб увекавечыць памяць ахвяр Другой сусветнай вайны, подзвіг салдат, якія выратавалі свет ад карычневай чумы", - адзначыў міністр.
Беларусь, паводле яго слоў, і надалей будзе рабіць усё магчымае, каб процідзейнічаць адраджэнню неанацызму, любых праяўленняў этычнай і рэлігійнай нянавісці і нецярпімасці.
"На гэтым шляху Беларусь адкрыта да супрацоўніцтва з усімі дзяржавамі, якія зацікаўлены ў тым, каб забяспечыць мір і стабільнасць на планеце", - адзначыў Макей.
Ізраіль шануе
У сваю чаргу Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Дзяржавы Ізраіль у Беларусі Алекс Гольдман-Шайман адзначыў, што яго дзяржава высока цэніць намаганні Беларусі па ўвекавечанні памяці ахвяр Халакосту.
"З кожным годам, з кожным днём становіцца ўсё менш жывых сведак Халакосту, а таксама Праведнікаў свету. І захоўваць памяць пра іх - гэта наш абавязак і доўг. Як перад імі, і як перад тымі, хто не выжыў, не дажыў да вызвалення і не пазнаў, што ў яўрэяў з'явілася свая дзяржава", - сказаў пасол.
Пры гэтым ён адзначыў, што і сёння "важна вызваліць свет ад антысемітызму, нянавісці".
На "Яме" старшыня Іўдзейскіх абшчын Беларусі, галоўны рабін Аб'яднання іудзейскіх рэлігійных абшчын у Рэспубліцы Беларусь Шнеар Залман Дайч прачытаў малітву ў памяць пра шэсць мільёнаў ахвяр Халакосту.
Прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Беларусі, дэпутаты, прадстаўнікі МЗС РБ усклалі кветкі і вянкі да помніка.
Чытайце таксама:
- Больш за 200 артыстаў: канцэрт у памяць пра ахвяры халакосту пройдзе ў Мінску
- Дзве беларускі ганараваныя званнем "Праведнікі народаў свету"
- "Я пажыццёва вязень гета": гісторыі, якія немагчыма забыць