МІНСК, 27 сту – Sputnik. За час пандэміі ў Беларусі захварэлі на каронавірус 241 133 чалавекі, паведаміла ў сераду Міністэрства аховы здароўя.
За апошнія суткі выяўлен 1 651 новы выпадак.
За ўвесь час пандэміі ў Беларусі памерлі 1 678 чалавек, у якіх пацвердзіўся каронавірус, ачунялі 227 068 чалавек.
Усяго ў свеце каронавіруснай інфекцыяй захварэлі ўжо больш за 100 мільёнаў чалавек, памерлі ад яго больш за 2 мільёны.
Незвычайнае адкрыццё зрабілі нядаўна навукоўцы з Йельскага ўніверсітэта. Яны высветлілі, што ад каронавіруса часцей паміраюць мужчыны. Усяму віной - палавыя гармоны. Жанчын ратуе ад віруса эстраген, які можа блакіраваць рэцэптар АСЕ2.
Чытайце таксама:
- Не толькі Масква: Беларусь і Расія аднаўляюць авіязносіны
- Масква і Мінск ствараюць сумесную вытворчасць расійскай вакцыны
- Інфекцыяніст распавёў, калі трэба прышчапляцца перахварэўшым на COVID