МІНСК, 27 сту – Sputnik. Грамадзяне Беларусі змогуць лятаць у Расію пры наяўнасці адмоўных тэстаў на каронавірус, адпаведнае распараджэнне апублікавана на афіцыйным прававым інтэрнэт-партале РФ.
Вынікі ПЦР-даследаванняў неабходна будзе загрузіць у мабільную праграму "Падарожнічаю без COVID-19".
Раней Расія прымала авіярэйсы з Беларусі толькі праз аэрапорт Дамадзедава, цяпер беларусам будуць даступны 20 пунктаў паветранага пропуску РФ.
Распараджэнне будзе дзейнічаць з 1 лютага да 1 сакавіка 2021 года. Аналагічныя меры распаўсюджваюцца і на грамадзян Арменіі.
Праграма "Падарожнічаю без COVID-19" знаходзіць бліжэйшыя медыцынскія ўстановы, у якіх можна здаць аналіз на каронавірус перад падарожжам. У базе дадзеных праграмы - лабараторыі краін ЕўрАзЭС.
Пасля таго, як чалавек здасць ПЦР-тэст, вынікі даследаванняў будуць загружаны ў "Падарожнічаю без COVID-19" у выглядзе QR-кода. Пры перасячэнне мяжы дастаткова будзе толькі прасканаваць гэты код.
Чытайце таксама:
- Галоўчанка: разлічваем на аднаўленне пасажырскіх зносін з РФ
- Расіяне, якія прылятаюць у Беларусь, павінны будуць мець антыкавідную даведку
- Тэст на COVID абавязковы: Турцыя зрабіла больш жорсткімі правілы ўезду