МІНСК, 28 сту – Sputnik. У ходзе пратэстаў летам у Беларусі хацелі ажыццявіць бліцкрыг, сказаў падчас нарады ў Палацы Незалежнасці беларускі лідэр Аляксандр Лукашэнка, паведаміў Telegram-канал "Пул Першага", блізкі да прэс-службы беларускага лідэра.
На яго думку, "адрозненняў паміж беларускімі і расійскім падзеямі - іх можа быць некалькі - але галоўнае, што ў нас у жніўні вырашылі ажыццявіць бліцкрыг".
"Імгненна скінуць уладу ці хаця б паказаць, што ўлада пала і ўвесці сюды НАТАўскія войскі. У Расіі будуць хістаць доўга. Яны выдатна разумеюць, што ў Расіі бліцкрыг ажыццявіць немагчыма", - упэўнены ён.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што "вось гэтыя ўсе расследаванні збеглага, але прынятага назад у Расію нямецкага пратэстуна (Аляксей Навальны - Sputnik) - гэта толькі пачатак. Яму я хачу сказаць, калі хтосьці вырашыў змагацца супраць улады, супраць прэзыдэнта, ажыццяўляць барацьбу з карупцыяй, трэба быць самому крышталёва чыстым. Сам быў судзімы, і ён сёння змагар з карупцыяй. Па-другое, амаль атруцілі, выпусцілі ў Нямеччыну, дзе захацеў лячыцца і ў гэты час, будучы ў несвядомым стане, скляпаў двухгадзінны фільм. Людзі, што, не разумеюць? Ніхто Пуціну не даруе, што ён спыніў войны ў Расіі і ў кучу сабраў Расію - ніхто не даруе".
Кіраўнік дзяржавы лічыць, што трэба "вучыцца на прыкладзе Францыі, Германіі, ЗША, толькі не трэба страляць у жанчыну, якая чатыры вайны прайшла і бараніла інтарэсы Злучаных Штатаў Амерыкі. Вось гэтаму мы не павінны вучыцца. Але бараніць будзем па законе".
"Сёння павінны прапісаць нарматыўна-прававыя акты, і давесці да людзей, каб людзі разумелі: заблакіраваў рух - вось такое парушэнне, выйшаў незаконна на акцыі і пачынаеш парушаць грамадскі парадак - мы цябе папярэдзім, аштрафуем, другі раз выйдзеш - сядзеш", - запэўніў ён.
Пры гэтым беларускі лідэр адкрыта заявіў, што "і сваіх "касякоў" у нас дастаткова. Усіх прысутных за гэтым сталом. Таму, пакуль ёсць час, давайце працаваць, ліквідаваць гэтыя касякі, каб людзі ўбачылі, што мы чуем нават меншасць".
Чытайце таксама:
- Лукашэнка распавёў пра вучэнні па адпрацоўцы новых метадаў вядзення вайны
- Беларусь "пераасэнсуе" заканадаўства з улікам пратэстаў - генпракурор
- Лукашэнка патлумачыў, што такое патрыятызм