Запаснікоў прызываюць у армію Беларусі - усяго каля 300 чалавек

© Photo : "Ваяр" / Ян ГорбанюкВаеннаслужачыя Беларусі
Ваеннаслужачыя Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца на
Стала вядома колькасць мабілізаваных з запасу на час раптоўнай праверкі боегатоўнасці Узброеных сіл.

МІНСК, 29 сту – Sputnik. Каля 300 чалавек прызавуць з запасу ў армію ў рамках комплекснай праверкі баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці Узброеных сіл Беларусі, паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны рэспублікі.

У краіне працягваецца маштабны экзамен для ваенных, за які будзе дадзена ацэнка па выкананні пастаўленых задач. Так, танкавыя падраздзяленні 11-й і 19-й асобных механізаваных брыгад на палігонах Гродзенскай і Мінскай абласцей правялі марш і здзяйсняюць стральбу.

Яшчэ адна мэта - зняць з захоўвання і праверыць стан ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі. Вайскоўцы запасу пройдуць дадатковае навучанне перад манеўрамі.

Зенітны ракетны комплекс С-400 Трыумф, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Беларусь рыхтуецца да падпісання кантрактаў на пастаўку С-400 і "Панцирь-С"

Для адпрацоўкі задач выкарыстоўваюцца палігоны, а таксама лясы і населеныя пункты. Вайскоўцам трэба будзе прадэманстраваць здольнасць дзейнічаць як на перасечаных участках мясцовасці, так і ў гарадскіх умовах.

Аб правядзенні маштабнай праверкі стала вядома у панядзелак 25 студзеня, на наступны дзень некалькі брыгад былі прыведзены ў вышэйшую ступень боегатоўнасці.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала