Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

РЧ абяцае Беларусі цэны на перавалку нафтапрадуктаў не даражэй Прыбалтыкі

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў фотабанкНафтавыя цыстэрны, архіўны фотаздымак
Нафтавыя цыстэрны, архіўны фотаздымак - Sputnik Беларусь, 1920, 01.02.2021
Расійскі бок запэўнівае, што можа прапанаваць супастаўныя ўмовы пры перавозцы па чыгунцы.

МІНСК, 1 лют – Sputnik. Перавозка нафтапрадуктаў з Беларусі ў расійскія парты абыйдзецца рэспубліцы не даражэй, чым перавалка ў Прыбалтыку, заявіў у панядзелак намеснік гендырэктара РЧ Аляксей Шыла.

"Наколькі мне вядома, дамоўленасць паміж урадамі дзвюх краін заключаецца ў тым, каб падаражэння не было. Мы ацэньвалі чыгуначны складальнік, я магу сказаць, што з улікам тарыфу па Беларусі, тарыфу па РЧ, зніжкі пры перавозцы розных наменклатурных груп, атрымліваецца, што ў нас ужо супастаўныя ўмовы па чыгунцы", - распавёў Шыла.

Ён адзначыў, што яшчэ раней РЧ увялі 50-працэнтную зніжку на перавалку нафтапрадуктаў з Беларусі ў расійскія паўночна-заходнія парты і вяртанне пустых цыстэрнаў. Гэты дысконт дзейнічае да канца 2025 года.

Паводле распараджэння ўрада Расіі, двухбаковае пагадненне паміж Мінскам і Масквой па перавозцы нафтапрадуктаў сапраўдна да 31 снежня 2023-га з правам падаўжэння.

Аперацыя "Пераарыентацыя"

Клайпедскі марскі порт - Sputnik Беларусь, 1920, 01.02.2021
Klaipedos nafta, якая засталася без беларускіх грузаў, чакае складаны час
Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка прапанаваў перанакіраваць ўсе гандлёвыя патокі з Літвы яшчэ ў канцы жніўня. Ён тады адзначыў, што "30% літоўскага бюджэту фарміруюць нашы грузапатокі праз Літву". Лукашэнка лічыць, што ў Вільні "зажраліся" і прыйшла пара "паставіць на месца".

Раней Аляксандр Новак казаў, што Расія абмяркоўвае перанакіраванне 4-6 мільёнаў тон беларускіх нафтапрадуктаў з Літвы ў расійскія парты. Свабодныя магутнасці марскіх тэрміналаў па перавалцы нафтапрадуктаў яшчэ ёсць, як і магчымасць стварыць ўзаемавыгадныя эканамічныя ўмовы з беларускімі партнёрамі. У першую чаргу гаворка ідзе пра паўночна-заходнія парты - Усць-Луга, Прыморск і Санкт-Пецярбург.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі