МІНСК, 1 лют – Sputnik. Ваенныя М'янмы абвясцілі аб увядзенні ў краіне надзвычайнага становішча тэрмінам на адзін год, пра гэта паведамляе агенцтва Сіньхуа.
Прэзідэнт краіны Аун Сан Су Чжы і некаторыя іншыя высокапастаўленыя асобы з кіруючай партыі затрыманы.
Абавязкі кіраўніка дзяржавы пакуль выконвае віцэ-прэзідэнт М’ін Све. Паведамляецца, што ўлада ў М'янме будзе перададзена галоўнакамандуючаму арміяй нацыянальнай абароны Мін Аун Хлаіну.
Ваенныя заявілі, што рашэнне аб НЗ яны прынялі з-за фальсіфікацый на парламенцкіх выбарах, якія адбыліся ў лістападзе мінулага года. Арышт чыноўнікаў адбыўся ў дзень, калі павінна была адкрыцца першая сесія парламента новага склікання.
У М'янме назіраюцца праблемы з падключэннем да інтэрнэту, а таксама з тэлефоннай сувяззю ў сталіцы - горадзе Нейп’іда. Урадавыя ТБ і радыё спынілі вяшчанне.
Выбары ў парламент прайшлі 8 лістапада 2020 года. У выніку Партыя салідарнасці і развіцця Саюза, якую падтрымліваюць ваенныя, прайграла "Нацыянальнай лізе за дэмакратыю". Камандаванне ўзброенымі сіламі заявіла аб махінацыях і захапіла ўладу ў краіне.
Чытайце таксама:
- Рэжым НС адмянілі ў Вашынгтоне, павышаныя меры бяспекі захоўваюцца
- МЗС РФ пракаменціраваў выбары ў Беларусі і праграмы Саюзнай дзяржавы
- ЦВК Кыргызстана аб'явіла Жапарава пераможцам прэзідэнцкіх выбараў