МІНСК, 3 лют – Sputnik. Беларусь плануе атрымаць другі транш расійскага крэдыту ў 500 мільёнаў доляраў на працягу паўгода, паведаміў міністр фінансаў краіны Юрый Селіверстаў.
Першы транш у памеры паўмільярда долараў Беларусь атрымала 30 снежня. Сума была пералічана ў расійскіх рублях.
"У цэлым вызначана, што ён (другі транш дзяржаўнага крэдыту РФ - Sputnik) прыйдзе ў гэтым годзе. Пакуль планава настройваемся на яго атрыманне ў першым паўгоддзі", - заявіў кіраўнік Мінфіна Беларусі.
Расійскі крэдыт
Урады дзвюх краін падпісалі пагадненне аб прадастаўленні Беларусі дзяржаўнага фінансавага крэдыту 21 снежня 2020 года. Памер пазыкі - адзін мільярд долараў. Згодна з падпісаным дакументам, адзін транш быў пералічаны ў 2020 годзе, другі плануецца атрымаць ў 2021-м.
У кастрычніку 2020 года Беларусь таксама атрымала крэдыт памерам паўмільярда долараў са сродкаў Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР). Прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка паведамляў, што крэдыт быў выдаткаваны на выплату доўгу за расійскі газ і на барацьбу з COVID-19.
Аб прадастаўленні Беларусі дзяржаўнага крэдыту ў памеры 1,5 мільярда долараў прэзідэнты дзвюх краін Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка дамовіліся падчас вераснёўскіх перамоў у Сочы.
Чытайце таксама:
- Лукашэнка расказаў, на што выдаткаваны крэдыт Еўразійскага банка
- Еўразійскі банк развіцця пералічыў Беларусі 500 млн долараў крэдыта ЕФСР
- Пяскоў паведаміў пра перамовы Пуціна і Лукашэнкі