МІНСК, 3 лют – Sputnik. За апошнія суткі ў Беларусі выяўлена 1 711 новых выпадкаў заражэння каронавіруснай інфекцыяй, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя рэспублікі.
"За суткі ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістраваны 1 711 пацыент з COVID-19", - праінфармавалі ў ведамстве.
Напярэдадні Міністэрства аховы здароўя паведамляла аб 699 хворых. Да цяперашняга часу, у краіне ад пачатку пандэміі выяўлены 251 705 чалавек з станоўчым тэстам на каронавірус.
За апошнія 24 гадзіны ачунялі і выпісаны з бальніц 2 013 беларусаў. А агульная колькасць ачунялых складае 239 191.
"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1 746 пацыентаў (плюс 9 - Sputnik) з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
За мінулыя суткі выкананы 13 909 тэстаў. Усяго ў краіне праведзены 4 502 730 тэстаў.
Чытайце таксама:
- Вынікі 3-й фазы даследаванняў "Спутник V" апублікаваны ў The Lancet
- Якой будзе беларуская вакцына ад каронавіруса? Запыталіся ў навукоўцаў
- Белавія з 19 лютага пачынае выконваць рэйсы ў Дубай