МІНСК, 5 лют – Sputnik. Маразы вяртаюцца ў Беларусь, халоднае надвор'е пратрымаецца ў рэспубліцы як мінімум да пачатку наступнага тыдня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
У пятніцу тэмпература паветра ўначы апусціцца да –17°С. Паўднёвыя рэгіёны начныя маразы закрануць не так моцна - слупок тэрмометра апусціцца да –8 ... –10°С. Днём у рэспубліцы будзе ад –4 да –10°С.
"У многіх раёнах пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца", - папярэдзілі сіноптыкі.
У суботу 6 лютага з Батнічнага заліва на тэрыторыю Беларусі прыйдзе вобласць павышанага атмасфернага ціску. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца невялікі кароткачасовы снег, днём - без ападкаў. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы апусціцца да –18°С, месцамі - да –20°С.
У нядзелю 7 лютага сіноптыкі ападкаў не прагназуюць: кароткачасовы снег магчымы толькі месцамі ў Брэсцкай вобласці. Ноччу пахаладае да –22°С, а пры праясненнях - да –25°С. Днём тэмпература паветра складзе ад –7 да –14°С.
Па папярэдніх дадзеных Гідрамета, марознае надвор'е захаваецца і ў пачатку наступнага тыдня - слупок тэрмометра не будзе падымацца вышэй за адзнаку –10°С.
Раней сіноптыкі папярэджвалі, што люты ў бягучым годзе будзе халадней, чым звычайна: сярэднія тэмпературы будуць ніжэй за кліматычную норму.