Стала вядома, як выглядае трыбуна Усебеларускага сходу

© БелТА / Перайсці ў фотабанкУсебеларускі народны сход
Усебеларускі народны сход - Sputnik Беларусь, 1920, 07.02.2021
Падпісацца на
VI Усебеларускі народны сход пройдзе ў Мінску 11 і 12 лютага, на ім будуць абмяркоўвацца напрамкі развіцця краіны.

МІНСК, 7 лют – Sputnik. Стала вядома, як выглядае трыбуна VI Усебеларускага народнага сходу, з якой будуць выступаць дэлегаты, фота трыбуны апублікавана ў афіцыйным Telegram-канале УНС.

"Менавіта з гэтай трыбуны і будуць выступаць удзельнікі УНС, у тым ліку Аляксандр Лукашэнка. З фасада трыбуну ўбачаць усе беларусы падчас трансляцыі", - гаворыцца ў паведамленні.

© Photo : Telegram / VI Всебелорусское народное собраниеTelegram-канал УНС дэманструе, як выглядае трыбуна Усебеларускага сходу
Стала вядома, як выглядае трыбуна Усебеларускага сходу - Sputnik Беларусь, 1920, 07.02.2021
Telegram-канал УНС дэманструе, як выглядае трыбуна Усебеларускага сходу

Сход пройдзе ў Мінску 11 і 12 лютага. На мерапрыемства прыедуць 2700 удзельнікаў, якіх выбралі раённыя і гарадскія Саветы дэпутатаў, а таксама буйныя грамадскія аб'яднанні.

На абмеркаванне будуць вынесены асноўныя палажэнні праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады і напрамкі грамадска-палітычнага развіцця краіны.

Раней быў апублікаваны "арсенал дэлегата".

Удзельнікам сходу падораць сумкі, брашуры і канцылярскія прыналежнасці - гаджэтаў, як у 2016 годзе, не будзе.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала