Акцыя пратэсту супраць закрыцця тэлеканалаў праходзіць у Кіеве

© Sputnik / Стрингер / Перайсці ў медыябанкПлошча Незалежнасці ў Кіеве
Плошча Незалежнасці ў Кіеве - Sputnik Беларусь, 1920, 08.02.2021
Падпісацца
Пікет арганізавалі каля выставачнага цэнтра, куды на міжнародную канферэнцыю павінен прыехаць украінскі прэзідэнт і дэпутаты Вярхоўнай рады.

МІНСК, 8 лют – Sputnik. Пратэсты супраць закрыцця тэлеканалаў "112 Украіна", NewsOne і ZIK праходзяць у Кіеве, паведамляе РБК Украіна.

Пікет праходзіць каля выставачнага цэнтра "Паркавы", куды павінен прыбыць прэзідэнт краіны і дэпутаты Вярхоўнай рады для ўдзелу ў міжнародным форуме "Украіна 30".

Паліцэйскія абмежавалі рух у раёне правядзення мітынгу, сітуацыю ацэньваюць як спакойную.

Закрыццё тэлеканалаў ва Украіне

Нагадаем, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сваім указам 9 лютага увёў санкцыі на пяць гадоў у дачыненні да тэлеканалаў "112.Украина", NewsOne і ZIK. Яны лічацца апазіцыйнымі да дзеючай улады. У Twitter кіраўнік украінскай дзяржавы напісаў, што для яго санкцыі сталі цяжкім рашэннем, аднак гэтыя абмежаванні патрэбныя.

"Нішто – прапагандзе, якая фінансуецца краінай-агрэсарам, якая падрывае Украіну на шляху да ЕС і еўраатлантычнай інтэграцыі", - напісаў Зяленскі.

Тэлевізар, архіўны фотаздымак - Sputnik Беларусь, 1920, 08.02.2021
Латвія на год забараняе трансляцыю тэлеканала "Россия-РТР"
Таксама пад санкцыі патрапіў і дэпутат Вярхоўнай рады ад фракцыі "Апазіцыйная платформа - За жыццё" Тарас Козак, які валодае названымі тэлеканаламі.

Паведамлялася, што падчас расследаванняў украінскія спецслужбы ўстанавалі выкарыстанне дэпутатам схем паставак вугалю з АРДЛВ. У следстве лічаць, што такія дзеянні спрыяюць фінансаванню тэрарызму.

Пазіцыя МЗС Расіі

У знешнепалітычным ведамстве Расіі назвалі блакіраванне каналаў "абуральным фактам наступлення на свабоду слова".

Як заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава, кіеўскія ўлады "дураць свой народ, як могуць".

"Мы неаднаразова казалі аб непрымальных паводзінах афіцыйнага Кіева ў дачыненні да расійскіх сродкаў масавай інфармацыі, інтэрнэт-сайтаў, друкаванай прадукцыі, нават дзіцячых кніг - яны забараняюцца з нагоды процідзеяння выдуманай пагрозе і прапаганды з боку Расіі", - нагадала яна.

Цяпер жа, па словах Захаравай, рэпрэсіўная машына кіеўскага рэжыму зайшла занадта далёка.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0